Гомель. Кастусь Жукоўскі і яго дачка
19.10.2010 09:35
—
Новости Общества
|
Супрацоўнікі аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля абследавалі ўмовы, у якіх жыве пяцігадовая дачка апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага. «Раней суседзі расказалі, што да іх прыходзіла міліцыя і апытвала наконт нашай сям’і — як мы жывем, ці не лаемся, не скандалім. Затым да нас прыйшлі пяць жанчын з аддзела адукацыі з мэтай праверыць, у якіх умовах жыве мая дачка», — паведаміў БелаПАН Жукоўскі. Гэтыя дзеянні ён расцаніў як націск на яго і сям’ю. Супрацоўнікі аддзела адукацыі паказалі апазіцыянеру дакумент, з якога вынікала, што начальнік аддзела адукацыі ў межах рэалізацыі дэкрэта прэзідэнта № 18 «просіць неадкладна правесці абследаванне і падаць акт абследавання Як паведамлялася раней, апазіцыянера збілі невядомыя на фестывалі «Покліч Палесся» ў Петрыкаўскім раёне, і яго ж суд пакараў арыштам нібыта за нецэнзурную лаянку і супраціўленне работнікам міліцыі. «Не першы раз мяне пераследавалі за мае перакананні і палітычную дзейнасць і саджалі на суткі, штрафавалі на буйныя сумы. Цяпер яны ўжо і да дачкі дабраліся», — адзначыў Жукоўскі. Паводле слоў актывіста апазіцыі, у акце абследавання бытавых умоў ён зрабіў заўвагу, што ў яго дачкі ўмовы жыцця «горшыя, чым у хлопчыка Колі Лукашэнкі, але лепшыя, чым у многіх беларускіх дзяцей». «Верагодна, улады не ведаюць, як знайсці кампрамат на мяне, і ў гэтых пошуках не грэбуюць любымі метадамі, аж да таго, каб абвінаваціць мяне ў неналежным доглядзе за дзіцем», — лічыць Жукоўскі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля абследавалі ўмовы, у якіх жыве пяцігадовая дачка апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага. ...
|
|