Міліцыя збіраецца жорстка караць за продаж алкаголю непаўналетнім. 21.by

Міліцыя збіраецца жорстка караць за продаж алкаголю непаўналетнім

19.10.2010 09:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Неабходна зрабіць больш жорсткім пакаранне за продаж непаўналетнім алкагольных напояў.

Такую думку на прэс-канферэнцыі 18 кастрычніка ў Мінску выказаў начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Раман Мельнік.

Паводле яго слоў, больш чым у палове выпадкаў за продаж спіртнога непаўналетнім да работнікаў гандлю прымяняюць «мінімальнае спагнанне». За дзевяць месяцаў гэтага года прыблізна 1,5 тыс. гандлёвых работнікаў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за гэтае правапарушэнне. Апрача таго, былі пакараны прыкладна 4 тыс. грамадзян, якія набывалі алкаголь па просьбе падлеткаў.

Паводле звестак МУС, за дзевяць месяцаў зафіксавана прыблізна

8 тыс. выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства з удзелам непаўналетніх.

Мельнік зазначыў, што ў міністэрстве выпрацавана дакладная сістэма рэагавання пры такіх правапарушэннях і злачынствах. Супрацоўнікі міліцыі абавязаны правесці праверку па выяўленні асоб, якія маюць дачыненне да ап’янення непаўналетніх. Разам з тым, паводле яго слоў, «дзеці не заўсёды кажуць праўду, а ўстанавіць факт продажу спіртнога падлеткам вельмі цяжка».

Спецыяліст падкрэсліў, што ў прафілактыцы алкагалізму вырашальную ролю адыгрывае выхаванне ў сям’і. «Самае дрэннае — гэта калі бацькі самі наліваюць дзецям, святкуючы іх 16- або 18-годдзе», — дадаў ён.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неабходна зрабіць больш жорсткім пакаранне за продаж непаўналетнім алкагольных напояў. Такую думку на прэс-канферэнцыі 18 кастрычніка ў Мінску выказаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика