АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

21.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двухметровая анаконда папоўніла калекцыю экзатычных жывёл Віцебскага заапарка. Рэптылію, якую лічаць самай буйной і самай страшнай у свеце змяёй, перадалі ў падарунак з хатняга тэрарыума. Гэты від рэптылій хоць і неядавіты, але фізічна вельмі моцны, аддае перавагу воднай стыхіі, і ўтрымліваць яго ў хатніх умовах вельмі складана, лічаць спецыялісты. У заапарку для анаконды пабудавалі басейн. Яе ўзрост устанавіць складана, аднак супрацоўнікі заапарка лічаць, што такая даўжыня дае магчымасць лічыць змяю маладой, бо дарослыя асобіны гэтага віду дасягаюць не менш 6 м даўжыні.

Навукоўцы высветлілі, у які час сутак лепш гаварыць з начальствам пра павышэнне зарплаты. На працягу дня чалавек перажывае спады і ўздымы настрою ў адпаведнасці з біялагічным рытмам. Гэта варта ўлічваць пры размовах з кіраўнікамі ці асобамі супрацьлеглага полу. Напрыклад, калі жанчына хоча пра нешта папрасіць мужчыну, лепш прыступаць да гутаркі ў 6 гадзін вечара. Калі вы хочаце ўзняць пытанне пра павышэнне зарплаты, то да начальніка ў кабінет лепш ісці не раніцай, а пасля гадзіны дня. І, нарэшце, не варта спрачацца з жанчынамі ў 3 гадзіны дня, калі яны знаходзяцца на піку сваёй актыўнасці і, як правіла, выйграюць усе спрэчкі. Такія звесткі атрымала фармацэўтычная кампанія Bayer Scherіng Pharma, якая правяла апытанне 1019 чалавек.

У Швецыі злодзей здзейсніў незвычайны высакародны ўчынак. Прафесар, чыё імя не ўдакладняецца, схаваў свой заплечнік з ноўтбукам, партманетам з крэдытнымі карткамі, ключамі і дакументамі за дзвярыма на лесвічнай клетцы, калі пайшоў у пральню. Вярнуўшыся, ён убачыў, што рэчы скрадзеныя, і выклікаў паліцыю. Праз некалькі хвілін заплечнік з'явіўся на ранейшым месцы, але без ноўтбука з навуковымі працамі прафесара за шмат гадоў. "Там было ўсё маё жыццё за апошнія 10 гадоў", — у роспачы сказаў прафесар. Відаць, злодзей таксама асэнсаваў каштоўнасць файлаў на скрадзеным камп'ютары і прыкладна праз тыдзень даслаў прафесару канверт з флэшкай. На спампоўванне інфармацыі з ноўтбука пайшло некалькі гадзін. "Я вельмі шчаслівы. Гэтая гісторыя ўсяліла ў мяне веру ў чалавечнасць", — прызнаўся пацярпелы.   ПОЎНЫ АБЗАЦ  123-сантыметровы кот трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Кот пароды мэйн-кун па мянушцы Сцьюры жыве ў амерыканскім горадзе Рына (штат Невада). Даўжыня цела жывёлкі ад кончыка носа да копчыка складае 123,2 см. Гаспадары завялі яго ў 2005 годзе. У іх доме жывуць яшчэ 4 каты такой жа пароды. Папярэдні рэкорд даўжыні кацінага цела складаў 121,9 см. Належаў рэкорд таксама мэйн-куну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
123-сантыметровы кот трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Кот пароды мэйн-кун па мянушцы Сцьюры жыве ў амерыканскім горадзе Рына (штат Невада). Даўжыня цела жывёлкі ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика