Дом для вялікай сям'і. 21.by

Дом для вялікай сям'і

21.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да Дня маці прымеркавалі адкрыццё дома для шматдзетнай сям'і ў вёсцы Гарадзец Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Урачыстая цырымонія перадачы ключоў сям'і Канаваленка адбылася 15 кастрычніка. Пабудаваны дом на сродкі Беларусбанка. Так увасабляюцца ў жыццё абяцанні Старшыні Праўлення банка, Беларускага саюза жанчын Надзеі Андрэеўны Ермаковай. Выступаючы на трэцім Усебеларускім народным сходзе, яна агучыла ініцыятыву БСЖ аб будаўніцтве дамоў для шматдзетных сем'яў.

Дом атрымаўся выдатны: прасторны, утульны і цёплы. Вялікая гасціная, кухня, дзе ўжо размясцілі дзве пліты, а плануюць тры. 11 спальняў. Разлічаны дом на дзесяць дзяцей. Праўда, пакуль тут будуць жыць толькі чацвёра. Дакументы на астатніх рыхтуюцца.

Не простая гэтая справа — сабраць пад адным дахам дзяцей з рознымі характарамі, прыхільнасцямі, генетыкай, нарэшце, каб атрымалася сапраўдная дружная сям'я.

Разам з навасёламі

Старшыня Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова і старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка.

  Аляксандр і Святлана Канаваленкі разам ужо 12 гадоў. Выхоўваюць дачку і сына. Святлана Валер'еўна па адукацыі педагог, чалавек неабыякавы. Аднойчы пасля наведвання сацыяльнага прытулку прыняла рашэнне ўзяць на выхаванне чужое дзіця. Балазе, муж падтрымаў.

Так у ліпені ў іх сям'і з'явілася яшчэ дзве дзяўчынкі, чые біялагічныя бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Жылі ў цеснай кватэры, пакуль дабудоўваўся дом.

Цырымонія перадачы ключоў прайшла вельмі ўрачыста. Гучалі вітальныя прамовы і добрыя пажаданні. У сваім вітальным слове Старшыня Праўлення Беларусбанка Н.А. Ермакова дала высокую ацэнку працы будаўнікоў і выказала пажаданне з часам перадаць гэты дом ва ўласнасць сям'і, каб, калі дзеці вырастуць і раз'едуцца, ім было куды вяртацца.

Пад гукі маршу сімвалічны ключ быў перададзены гаспадару. Па старадаўняй традыцыі першай у дом запусцілі котку.

Госці, а гэта кіраўніцтва раёна, банка, гаспадаркі, будаўнікі і суседзі не хавалі захаплення ад добраўпарадкавання новабудоўлі. Святар айцец Андрэй прачытаў малітву і акрапіў жыллё святой вадой з пажаданнямі міру і дастатку яго насельнікам.

Дарэчы, гэта ўжо трэці дом, пабудаваны банкам для шматдзетных прыёмных сем'яў. Раней былі здадзеныя дамы ў вёсцы Славені Шклоўскага раёна і ў г. Хойнікі, а да канца года плануецца здаць падобныя аб'екты яшчэ ў чатырох абласцях краіны. А калі б кожнае прадпрыемства ўзяло на сябе абавязацельства пабудаваць дом або кватэру для вялікай сям'і, то напэўна б час, калі быў бы ўрачыста зачынены апошні ў краіне дом-інтэрнат, не прымусіў бы сябе чакаць. А слабо, спадары-таварышы кіраўнікі?

Ларыса ГРЫНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Дня маці прымеркавалі адкрыццё дома для шматдзетнай сям'і ў вёсцы Гарадзец Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Урачыстая цырымонія перадачы ключоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика