Сцерлядзь — у Прыпяць
21.10.2010
—
Новости Общества
|
У рамках правядзення Міжнароднага года біялагічнай разнастайнасці ў Рэспубліцы Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўпершыню ў нашай краіне правяло зарыбленне сцерляддзю (адзіны від прадстаўнікоў асятровых на тэрыторыі Беларусі, які жыве ў Дняпры і яго буйнейшых прытоках — Прыпяці і Бярэзіне) участка ракі Прыпяць у Лунінецкі раёне. Участак, які выбраны для зарыблення, размешчаны на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Сярэдняя Прыпяць". Ён адказвае патрабаванням па зарыбленні моладдзю сцерлядзі па марфалагічных характарыстыках, паказчыках якасці стану воднага асяроддзя і ступені развіцця кармавых супольнасцяў. У адпаведнасці з біялагічным асаблівасцямі паводзін (харчаванне, размнажэнне, зімоўка і інш.) і з улікам характарыстык выбранага ўчастку Прыпяці сцерлядзь засвоіць сваю экалагічную нішу без урону для іншых прадстаўнікоў іхціяфаўны вадацёку, паведамілі ў Мінпрыроды.
Дарэчы, у першай палове ХХ стагоддзя ў Беларусі ў басейне ракі Днепр сцерлядзь была даволі шматлікай прамысловай рыбай. Зараз ловіцца адзінкавымі экзэмплярамі. З 1981 года від уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, катэгорыя І (CR) — папуляцыя віду, які мае вельмі нізкую колькасць, ці як від, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках правядзення Міжнароднага года біялагічнай разнастайнасці ў Рэспубліцы Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя...
|
|