Гуляючы, вучым гісторыю сваёй краіны!. 21.by

Гуляючы, вучым гісторыю сваёй краіны!

21.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Акцыі БРСМ

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выкарыстоўвае ўсё новыя формы работы з юнакамі і дзяўчатамі. У прыватнасці, зараз ён прапануе маладым людзям вывучаць гісторыю сваёй краіны з дапамогай... пазлаў. Ідэя на самай справе арыгінальная і цікавая. Захапленні маладых людзей гульнямі-галаваломкамі, якія неабходна скласці з мноства фрагментаў малюнка рознай формы, БРСМ не толькі падтрымлівае, але і шырока папулярызуе праз правядзенне камандных турніраў і нават чэмпіянатаў па зборы пазлаў. Гэта дазваляе арганізоўваць вольны час моладзі патрэбнай і карыснай справай і вучыць рабоце ў камандзе. Так, ужо ў лістападзе ў нашай краіне стартуе Рэспубліканскі чэмпіянат па зборы пазлаў "БЕЛАРУСЬ і Я" сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі ўстаноў адукацыі краіны. Падрыхтоўку да чэмпіянату Саюз моладзі пачаў з распрацоўкі і стварэння беларускіх пазлаў. Тэмай для мазаік сталі знакавыя аб'екты краіны, пабудаваныя пад патранажам кіраўніка дзяржавы, а таксама аб'екты культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі. Як адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Ігар БУЗОЎСКІ, правядзенне падобных спаборніцтваў будзе спрыяць не толькі развіццю вобразнага і лагічнага мыслення маладых людзей, на што разлічана гульня-галаваломка, але і далейшае патрыятычнае выхаванне: вывучэнне гісторыі і геаграфіі сваёй краіны, яе славутасцяў і культурных каштоўнасцяў.

— Пазлы — гэта гульня, якая выклікае вялікую цікавасць у дзятвы, моладзі і дарослых. Мы жадаем, каб такім чынам маладыя людзі вывучалі гісторыю Беларусі. Не проста па падручніках, расказах, экскурсіях, а менавіта гуляючы. На сённяшні дзень мы распрацавалі першыя тры арыгінал-макеты, якія будуць запушчаныя па ўсёй краіне. У прыватнасці, на чэмпіянаце па зборы пазлаў. Гаворка ідзе пра аб'екты, пабудаваныя ў сучаснай Беларусі. Першы з іх — "Мінск-Арэна", другі — Нацыянальная бібліятэка. Трэці арыгінал-макет — карта Беларусі, які таксама выкананы ў выглядзе пазлаў. Я спадзяюся, што, збіраючы пазлы, вывучаць краіну будзе больш цікава.

Тое, што збіраць пазлы падабаецца моладзі, не выклікае сумнення. Як заўважылі арганізатары, турнір "Вясёлка пазлаў", праведзены БРСМ 25 верасня ў футбольным манежы сталіцы падчас моладзевага форуму "ЗРАБІ СВОЙ ВЫБАР", пацвердзіў, што пазлы беларускай тэматыкі карыстаюцца ў моладзі поспехам. Кожны ўдзельнік з задавальненнем "будаваў" сваімі рукамі жамчужыны сучаснай архітэктуры: Нацыянальную бібліятэку Беларусі, "Мінск-Арэну", а таксама на хуткасць складаў рэгіёны краіны ў адзіную карту Беларусі. Як чакаецца, рэспубліканскі чэмпіянат па зборы пазлаў "БЕЛАРУСЬ і Я", пройдзе 19 лістапада і будзе ўключаць некалькі этапаў, адзначае сакратар ЦК БРСМ Ганна Кастунова.

— Чэмпіянат па зборы пазлаў будзе праходзіць у 2 туры. На ўзроўні абласцей нашы абласныя камітэты прымаюць заяўкі ад ВНУ, сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў і прафтэхвучылішчаў. Як чакаецца, адборачныя туры ў абласцях і Мінску пройдуць да 11 лістапада. Такім чынам, у чэмпіянаце будуць прымаць удзел 14 каманд. Ён, дарэчы, таксама пройдзе ў некалькі этапаў. Першы прадугледжвае сустрэчу ўсіх каманд. Кожнаму ўдзельніку будзе прапанавана скласці асобны пазл за максімальна кароткі час. Другі этап прадугледжвае ўдзел капітанаў каманд, якія будуць збіраць з пазлаў карту Беларусі таксама за максімальна кароткі адрэзак часу. Усё гэта будзе ўлічвацца ў камандным заліку. Для трэцяй сустрэчы будзе абраны самы хуткі ўдзельнік, які ўжо мае добры вопыт, добрую падрыхтоўку. Вось ён і павінен устанавіць рэкорд.

Такім чынам, па выніках першага этапу ў нас застаюцца 6 каманд-пераможцаў з ліку навучэнцаў і студэнцкай моладзі, якія прымуць удзел у інтэлектуальным конкурсе "Эрудыт-лато". У прыватнасці, камандам будуць прапанаваныя тэматычныя пытанні рознага ўзроўню складанасці па нарастаючай шкале. Месца каманд у фінале чэмпіянату таксама вызначаецца па найбольшай суме набраных удзельнікамі ачкоў за правільныя адказы на пытанні. Пераможцамі рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў чэмпіянату становяцца дзве каманды (навучэнцаў і студэнтаў). Яны пераходзяць у суперфінал і будуць спаборнічаць па зборы з пазлаў карты Беларусі. Каманда, якая атрымае перамогу ў суперфінале становіцца абсалютным чэмпіёнам Рэспубліканскага чэмпіянату па зборы пазлаў "БЕЛАРУСЬ і Я" сярод навучэнцаў і студэнцкай моладзі ўстаноў адукацыі краіны.

Нягледзячы на тое, што правядзенне абласных тураў чэмпіянату "БЕЛАРУСЬ і Я" запланаванае на пачатак лістапада, ужо сёння ў ВНУ, сярэдне-спецыяльных навучальных установах, прафесійна-тэхнічных вучылішчах актыўна праходзяць папярэднія турніры-спаборніцтвы і ўстанаўліваюцца рэкорды. Напрыклад, падчас выпрабавальных спаборніцтваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі зборная каманда факультэта тэлекамунікацый сабрала пазлы фармата А4 з малюнкам карты Беларусі за 2 хвіліны 13 секунд. Так што прымайце ўдзел у чэмпіянаце і стаўце свае рэкорды.

Святлана Сухарко.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выкарыстоўвае ўсё новыя формы работы з юнакамі і дзяўчатамі. У прыватнасці, зараз ён прапануе маладым людзям вывучаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика