Запрашае "Наш чысты лес"
21.10.2010
—
Новости Общества
|
Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 23 кастрычніка ў краіне пройдзе экалагічная акцыя "Наш чысты лес". Міністэрства заклікае ў гэты дзень добраахвотных удзельнікаў унесці свой уклад ва ўпарадкаванне галоўнага прыроднага багацця Беларусі — лесу. На жаль, застаецца вострай праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў ва ўгоддзях, прылеглых да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках. Па традыцыі ў гэты дзень многія калектывы выйдуць на ачыстку лесу ад бытавога смецця, возьмуць удзел у ліквідацыі звалак, добраўпарадкаванні паркаў і сквераў. Да працы зможа далучыцца любы ахвотны. Арганізацыямі лясной гаспадаркі будуць вызначаныя аб'ёмы работ, падрыхтаваныя прылады працы і транспарт. Па пытаннях удзелу ў акцыі можна звяртацца ў аргкамітэт па тэлефоне ў Мінску 200 47 31. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 23 кастрычніка ў краіне пройдзе экалагічная акцыя "Наш чысты лес". Міністэрства заклікае ў гэты дзень...
|
|