"Думаў — кілаграмовы мянтуз, аказалася — рарытэт!". 21.by

"Думаў — кілаграмовы мянтуз, аказалася — рарытэт!"

21.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рыбак з Магілёва вылавіў у Дняпры старажытную шаблю

Мікалай Зенаў, вадзіцель прадпрыемства "Магілёўскія цеплавыя сеткі", на апошняй рыбалцы ў Быхаўскім раёне здабыў незвычайную рэч — шаблю.

— Маё захапленне — лоўля рыбы, і кожныя выхадныя дні я звычайна адпраўляюся на рыбалку, — расказаў Мікалай. — Гэтым разам мы былі на Дняпры, у дзесяці кіламетрах ніжэй за Быхаў. Я злавіў нешта на фідар у дваццаці метрах ад берага. Шчыра сказаць, думаў, што цягну з вады ментуза не меней за кілаграм вагі, а аказалася, што вылавіў рарытэтную рэч. У той дзень рыбы мне не дасталося, але я знайшоў рарытэтную шаблю. Мяркую, што ёй не меней за сто гадоў!

Кручок фідара зачапіўся за элемент рукаяткі шаблі. Сама шабля была ў драўляных ножнах, але яны рассыпаліся, калі мужчына паспрабаваў зняць іх. Шабля ржавая, з дзіркамі, але час і вада не паўплывалі на яе выдатную гнуткасць. Добра бачныя на шаблі і рэбры жорсткасці і, верагодна, пасля апрацоўкі могуць знайсціся і нейкія меткі.

— Я планую заняцца гэтай шабляй і, магчыма, запрасіць для рэстаўрацыі спецыяліста, — паведаміў Мікалай. — Трэба разабрацца, чыя гэта шабля. Я так мяркую, што яна казацкая. Можа, мне дапаможа дачка-гісторык? Але ў любым выпадку, мы потым аддадзім шаблю ў музей.

Дарэчы, Мікалай Зенаў не першы раз знаходзіць рарытэты ў рацэ. Роўна год таму ён на рыбалцы пракалоў гумавы бот не чым-небудзь, а ваенным штыком.

— Магілёўшчына ўся насычаная гісторыяй, — гаворыць рыбак. — І я вельмі ганаруся тым, што мне ўдалося да яе дакрануцца.

Ілона Іванова. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рыбак з Магілёва вылавіў у Дняпры старажытную шаблю Мікалай Зенаў, вадзіцель прадпрыемства "Магілёўскія цеплавыя сеткі", на апошняй рыбалцы ў Быхаўскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика