Вадзіцелі "хуткіх дапамог" бліснулі майстэрствам. 21.by

Вадзіцелі "хуткіх дапамог" бліснулі майстэрствам

21.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве прайшло традыцыйнае спаборніцтва па прафесійным майстэрстве кіроўцаў санітарнага транспарту. Гэты рэгіянальны конкурс, адзіны такога кшталту ў Беларусі, праводзіцца пяты раз. Яго ініцыятары — упраўленне аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, абкам прафсаюза работнікаў аховы здароўя і Магілёўская ДАІ.

Гэтай восенню ў спаборніцтве бралі ўдзел 26 камандаў з усіх куткоў вобласці. У вадзіцеляў правяралі тэарэтычнае веданне правілаў дарожнага руху і навыкі кіравання.

У выніку першае месца заняла каманда аўтапрадпрыемства ўстаноў аховы здароўя. Лепшым у веданні ПДР адзначаны Сяргей Русецкі з Кіраўскай ЦРБ. У асабістым спаборніцтве сярод вадзіцеляў легкавых аўтамабіляў перамог Дзяніс Шабункоў, а найлепш вадзіў мікрааўтобус Аляксандр Красноў. Абодва лепшыя вадзіцелі прадстаўляюць аўтапрадпрыемства ўстаноў аховы здароўя.

З тых часоў, як праводзіцца гэтае спаборніцтва, аўтамабілі "хуткай дапамогі" сталі радзей трапляць у аварыі. А іх кіроўцы не стамляюцца прыцягваць увагу аўтамабільнай грамадскасці да адказных паводзінаў на дарозе ў дачыненні да санітарнага транспарту. Свядомы кіроўца, саступі дарогу "хуткай дапамозе"!

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве прайшло традыцыйнае спаборніцтва па прафесійным майстэрстве кіроўцаў санітарнага транспарту. Гэты рэгіянальны конкурс, адзіны такога кшталту ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика