Мозгу падабаецца масаж вушэй. 21.by

Мозгу падабаецца масаж вушэй

21.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штохвіліны галаўны мозг атрымлівае 15 % крыві, што выкідваецца сэрцам. У ёй утрымліваецца амаль 20 % кіслароду, спажытага арганізмам за гэтую хвіліну.

Нават кароткачасовыя спазмы сасудаў парушаюць абменныя працэсы ў клетках мозга, Калі ж яны не забяспечваюцца кіслародам больш як 5 хвілін — адбываюцца неабарачальныя змяненні.

Праблемы з сасудамі галаўнога мозга, якія прыво-дзяць да парушэння яго кровазабеспячэння, уяўляюць сур'ёзную пагрозу для здароўя. Пры гэтым сасуды дастаткова ўразлівыя: крываток у сасудах мозга залежыць і ад артэрыяльнага ціску крыві (гэта значыць правільнай работы сэрца і буйных сасудаў), і ад атмасфернага ціску. Недахоп кіслароду, які парушае абмен рэчываў, прыводзіць да пашкоджання сценак сасудаў. Яны становяцца крохкімі, звужаюцца ў выніку спазмаў, на іх утвараюцца выпінанні (анеўрызмы), што толькі пагаршае сітуацыю. Згубныя працэсы паступова адбываюцца і ў клетках мозга.

Прычын, што выклікаюць парушэнне кровазвароту ў сасудах галаўнога мозга, шмат: закупорка сасудаў (трамбоз, эмбалія), спазм, перагіб, сцісканне сасудаў, разрыў, павышаная пранікальнасць сасудзістай сценкі. Спіс захворванняў, пры якіх магчымыя пералічаныя вышэй з'явы, таксама ўражвае: атэрасклероз, астэахандроз (асабліва калі пашкоджаны шыйны аддзел пазваночніка), гіпертанія, гіпатанія, вегетасасудзістая дыстанія, запаленчыя захворванні сасудаў, хранічныя захворванні лёгкіх і сэрца (якія прыводзяць да сардэчна-лёгачнай недастатковасці), таксічныя і траўматычныя пашкоджанні сасудаў галаўнога мозга, захворванні крыві і эндакрыннай сістэмы, пухліны спіннога і галаўнога мозга. Значна пагаршаюць кровазварот і запоры.

Як зразумець, ці хапае мозгу кіслароду? Яго недахоп лепш за ўсё прыкметны падчас напружанай разумовай (ды і фізічнай) працы, пры знаходжанні ў душным памяшканні. А праяўляецца ён галаўным болем, галавакружэннем, шумам у галаве, паніжэннем працаздольнасці і бяссонніцай.

Калі вы пачалі заўважаць за сабой нешта падобнае — самы час паклапаціцца пра сасуды галаўнога мозга.

Перагледзьце рэжым працы і адпачынку: свежае паветра і паўнавартасны сон — вашы лепшыя сябры. Пры разумовай працы рабіце кароткія перапынкі кожныя 45 хвілін. Да ўвагі: працаздольнасць павялічваецца на траціну з 7 да 10 і з 17 да 20 гадзін.

Больш рухайцеся! Лепшы сродак актывізаваць кровазварот — фізічныя практыкаванні, любыя, якія па сілах. Займацца трэба на свежым паветры або ў добра праветраным памяшканні.

Актыўнаму кровазвароту ў галаўным мозгу садзейнічае рэгулярны масаж галавы і вушэй: адцягвайце мочкі вушэй уніз і, ахапіўшы далонямі вушныя ракавіны, рабіце кругавыя рухі па і супраць гадзіннікавай стрэлкі.

Адкарэктуйце дыету. Харчуйцеся 5—6 разоў на дзень невялікімі порцыямі, не перадайце, не сумяшчайце малочныя і мясныя прадукты, абмяжуйце ўжыванне жывёльных тлушчаў, бялкоў, лёгказасваяльных вугляводаў, солі.

ДАРЭЧЫ

Кровазабеспячэнне мозга значна паляпшаецца, калі папераменна гаварыць або пісаць на розных мовах. Такія лінгвістычныя практыкаванні стымулююць нервовыя сувязі паміж клеткамі мозга, уцягваючы ў актыўную дзейнасць звычайна пасіўныя яго вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штохвіліны галаўны мозг атрымлівае 15 % крыві, што выкідваецца сэрцам. У ёй утрымліваецца амаль 20 % кіслароду, спажытага арганізмам за гэтую хвіліну. Нават...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика