Лукашэнка павіншаваў кардынала Свёнтэка
21.10.2010 10:46
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння кардынала Казіміра Свёнтака, Апостальскага адміністратара Пінскай епархіі. Прэзідэнт падкрэсліў, што клопаты кардынала Казіміра Свёнтака садзейнічаюць умацаванню міру і згоды ў грамадстве, абуджаюць у людзях чалавекалюбства і міласэрнасць. Для свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан ён з’яўляецца прыкладам непахіснага духоўнага служэння і цвёрдасці ў веры. «Прыміце, ваша эміненцыя, пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай яшчэ доўгія гады ваш светлы розум, аптымізм і ўнутраная энергія дапамагаюць людзям і садзейнічаюць працвітанню роднай Беларусі», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка. Сёння кардыналу Свёнтэку споўнілася 96 гадоў.Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння кардынала Казіміра Свёнтака, Апостальскага адміністратара Пінскай епархіі.
|
|