Журавіны спелыя пайшлі…. 21.by

Журавіны спелыя пайшлі…

21.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уборка ягаднага ўраджаю на палескіх плантацыях вядзецца з прымяненнем самых сучасных тэхналогій
Уборка ягаднага ўраджаю на палескіх плантацыях вядзецца з прымяненнем самых сучасных тэхналогійШтогод увосень паглядзець на такое незвычайнае відовішча на Палессе ахвотна выязджаюць журналісты. Сам працэс механізаванай уборкі вельмі ўражвае. Зрэшты, гэта бачна і на фотаздымку. Кожны, хто хоць аднойчы сам паспрабаваў збіраць журавіны, ведае: цяжкая і марудная гэта праца. А тут каштоўны экспартны тавар вылоўліваюць наўпрост з вады, ды яшчэ і тонамі. Гэта і ёсць сучасная тэхналогія.На прадпрыемстве “Беларускія журавіны” ў Пінскім раёне ягады вырошчваюць на 85 гектарах
Вядома ж, у палескім краі, дзе шмат балот, і чырвоных журавінаў багата, асабліва ў спрыяльныя гады. Між іншым, папулярызуючы матчыну мову, беларусы часта дэманструюць яе мілагучнасць вось гэтым словам: жу-ра-ві-ны! А як любяць яго паэты! І ў загаловак, дарэчы, вынесены адзін такі радок з папулярнай песні ансамбля “Верасы”. Пагадзіцеся, рускае “клюква” ў такім спаборніцтве прайграе… Аднак вернемся з вышынь паэзіі на балоцістую, ды ўрадлівую зямлю: нарыхтоўваць каштоўныя журавіны ў вялікай колькасці — праблематычна. Вось і заняліся спачатку вучоныя, а цяпер і прадпрымальныя людзі журавінавымі, а таксама буяковымі плантацыямі.
Справу пачыналі энтузіясты ў Ганцавіцкім лясгасе больш за 20 гадоў таму. І сёння, дарэчы, пад Ганцавічамі працуе адзіная ў Беларусі Ганцавіцкая доследна-эксперыментальная база — адно з падраздзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук і Цэнтральнага батанічнага сада. На станцыі не ставіцца мэта даць ягадны вал любой цаной — там вучоныя, аграномы праводзяць у асноўным розныя доследы і эксперыменты, якія паспрыяюць развіццю ягадавытворчасці ў далейшым.
А вось у Пінскім раёне, дзе на пачатку кастрычніка зроблены прыгожыя здымкі, працуе вялікае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Беларускія журавіны”. Ягады вырошчваюцца на вялікіх чэках, якія абсталяваны спецыяльнымі сістэмамі паліву. Падбіраюцца і сарты, якія ўстойлівыя да не надта далікатнай машыннай уборкі. І вось увосень, калі журавіны выспяваюць, то чэкі цалкам заліваюць вадой. Потым на плантацыю выходзяць трактары, яны спецыяльнымі матавіламі збіваюць ягады. А далей ужо вытворцы ягад працуюць амаль як рыбакі: плывучымі бонамі падцягваюць ураджай да берага. І ўжо транспарцёрамі загружаюць каштоўны ўлоў у кантэўнеры.
Між іншым, прадпрыемства “Беларускія журавіны” прадае сваю вітамінную прадукцыю не толькі ў Беларусі, але і за мяжу: у Расію, Германію, Вялікабрытанію, Італію, Польшчу і іншыя краіны. Так што будзьце гатовы да сустрэчы з карыснай і прыгожай зямлячкай-журавінкай у любым месцы свету…

Іван Іванаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уборка ягаднага ўраджаю на палескіх плантацыях вядзецца з прымяненнем самых сучасных тэхналогій
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика