За запісы ў блог – у беcтэрміновы адпачынак
21.10.2010 19:01
—
Новости Общества
|
Менавіта ў такую сітуацыю трапіў бабруйскі журналіст Дзмітрый Растаеў, які працаваў у «Вячэрнім Бабруйску» і супрацоўнічае з мінскай «Белгазетай».
20 кастрычніка кіраўніцтва «Вячэрняга Бабруйску» прапанавала журналісту напісаць заяву на адпачынак. Аб гэтым Дзмітрый Растаеў напісаў у сваім Пасля гэтага кіраўніцтва «Вячэрняга Бабруйску» і было вымушана «папрасіць» Растаева пайсці ў бестэрміновы адпачынак, бо ён ад спынення супрацоўніцтва з мінскім выданнем адмовіўся. «Гэта не віна рэдактара газеты, і не віна яе заснавальніка. Яны паднявольныя людзі. З імі подла паступілі чыноўнікі, выклікаўшы не мяне асабіста, а маё начальства, прымусіўшы іх аказаць ціск на мяне. Кіраўніцтва «Вячэрняга Бабруйску» я ведаю вельмі даўно — з пачатку Заснавальнік «Вячэрняга Бабруйску», Валянцін Сысой, прызнае факт уціску з боку гарадскіх уладаў. «Так, маімі рукамі хацелі націснуць на яго. Але мы не маем выбару — у нас на рахунку ў гэтым годзе ўжо ёсць адно папярэджанне Мінінфармацыі, нашы журналісты акрэдытаваныя пры гарвыканкаме», —зазначыў В.Сысой у размове з Пакуль Дзмітрый Растаеў спадзяецца на тое, што яго адпачынак скончыцца пасля прэзідэнцкіх выбараў, але спыняць публікацыю кампраметуючых чыноўнікаў і ўладу матэрыялаў не збіраецца. «Нельга сказаць, што мяне адмыслова перад выбарамі вырашылі заставіць замаўчаць. Усё даўно накаплівалася. Але я яшчэ маю дастаткова матэрыялаў, якія не спадабаюцца нашым уладам і буду іх публікаваць далей», — гаворыць журналіст. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта ў такую сітуацыю трапіў бабруйскі журналіст Дзмітрый Растаеў.
|
|