Распрацавана экскурсія
22.10.2010 09:37
—
Новости Общества
|
У Капыльскім раёне Мінскай вобласці з’явіўся новы экскурсійны маршрут — «Па сядзібах Эдварда Вайніловіча». Ён распрацаваны Капыльскім раённым краязнаўчым музеем да Маршрут «Па сядзібах Эдварда Вайніловіча» ўключае наведванне руін сядзібы «Лапухі» ў вёсцы Дунаева, якая ў другой палове XIX стагоддзя належала Вайніловічу. На сродкі ад яе продажу ў 1903 годзе ажыццяўлялася будаўніцтва Чырвонага касцёла. Сёння на месцы сядзібы захаваліся калодзеж і басейн, рэшткі гаспадарчай пабудовы і свірана. Вакол сядзібы на месцы былога парку захавалася некалькі дзясяткаў дрэў. Частка з іх уяўляюць дэндралагічную каштоўнасць: канадская белая таполя, рэдкія гатункі дуба. Экскурсія праходзіць праз рэшткі радавога маёнтка Вайніловічаў — сядзібу «Савічы» (у аднайменнай вёсцы), якая належала сям’і з XVI стагоддзя. Сёння на месцы сядзібы можна ўбачыць напаўразбураны будынак бровара і невялікі курган з некалькімі надмагільнымі плітамі і драўляным крыжом у памяць пра род Вайніловічаў. Акрамя таго, экскурсантам прапануецца ўбачыць рэшткі касцёла Святога Міхаіла Архангела ў вёсцы Цімкавічы. У падзямеллях касцёла знаходзіліся фамільныя ўсыпальні роду Вайніловічаў. Як паведаміла дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова, усяго на Копыльшчыне знаходзіцца шэсць Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Капыльскім раёне Мінскай вобласці з’явіўся новы экскурсійны маршрут — «Па сядзібах Эдварда Вайніловіча». Ён распрацаваны Капыльскім раённым...
|
|