ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

23.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перад візітам Януковіча спрацавалі тры бомбы

Ва ўкраінскім Кіраваградзе перад прыездам кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча адбыліся адразу тры выбухі.

У ноч на пятніцу зламыснікі атакавалі міліцыю, пракуратуру і будынак абласнога суда. Злачынцы заклалі ў гэтых аб'ектах выбуховыя прылады, зробленыя з выкарыстаннем снарадаў Другой сусветнай вайны. У выніку выбухаў ахвяр і сур'ёзных разбурэнняў няма.

Самая сучасная падлодка Вялікабрытаніі села на мель

Атамная падводная лодка "Аст'ют" ВМС Вялікабрытаніі села на мель у раёне заходняга ўзбярэжжа Шатландыі.

У міністэрстве абароны Вялікабрытаніі факт інцыдэнту пацвердзілі, падкрэсліўшы, што ядзернай небяспекі ён не ўяўляе. Пацярпелых сярод экіпажа атамахода няма, а сама лодка застаецца герметычнай. Падлодка "Аст'ют" з'яўляецца найноўшай сярод іншых АПЛ брытанскіх ВМС. Водазмяшчэнне гэтай лодкі — 7800 тон, даўжыня — 97 метраў, экіпаж складае каля 100 чалавек.

ЗША страцілі код ад "ядзернага чамаданчыка"

Пад сур'ёзны ўдар паставіў ЗША Біл Клінтан. На працягу некалькіх месяцаў ядзерная бяспека краіны была пад пагрозай. Як стала вядома, у 2000 годзе супрацоўнікі Белага дома страцілі коды ад ядзернага чамаданчыка.

Так сцвярджаецца ў кнізе "Без збянтэжанасці", якую напісаў генерал Х'ю Шэлтан. Ён у свой час займаў самую высокую пасаду ў ваеннай іерархіі Злучаных Штатаў — узначальваў Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў. Сакрэтныя коды правяраюць і мяняюць кожныя чатыры месяцы. Калі прыйшоў час мяняць коды, прэзідэнцкі памочнік прызнаўся, што іх у яго няма вось ужо некалькі месяцаў. Што да самога Біла Клінтана, дык генерал упэўнены, што ў прэзідэнта кодаў не было, і кіраўнік дзяржавы паняцця не меў пра тое, што яго саветнік згубіў каштоўныя звесткі.

Бюстгальтар за 2 мільёны

Бразільская мадэль Адрыяна Ліма прадставіла ў нью-ёркскім буціку Vіctorіa's Secret бюстгальтар коштам 2 млн долараў, інкруставаны дыяментамі, сапфірамі і іншымі каштоўнымі камянямі агульнай вагой у 142 караты. Супербюстгальтар быў выстаўлены ў Нью-Ёрку за некалькі дзён да правядзення моднага паказу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бюстгальтар за 2 мільёны Бразільская мадэль Адрыяна Ліма прадставіла ў нью-ёркскім буціку Vіctorіa's Secret бюстгальтар коштам 2 млн долараў, інкруставаны дыяментамі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика