Zамор'е
23.10.2010
—
Новости Общества
|
Знак Дня мерцвякоў
У кастрычніку ў Мексіцы, калі канчаецца сельскагаспадарчы сезон, надыходзіць час пажынаць плён сваёй працы і славіць урадлівасць зямлі. У гэтую пару мексіканцы рыхтуюцца да Dіа dе Muеrtе — Дня мерцвякоў, найважнейшага і самага ўлюбёнага з мексіканскіх святаў. Спецыяльна да гэтага дня традыцыйна гатуецца адмысловы ласунак — цукровыя чэрапы. Мексіканцы штогод гатуюць гэты ласунак да Дня мерцвякоў, які праходзіць 1 і 2 лістапада. У гэты дзень прынята прыходзіць на могілкі да сваіх родных, прыносячы з сабой тэкілу, любімую ежу нябожчыкаў і цукровыя чэрапы з іх імёнамі на лобе. Мексіканскі культ смерці — Sаntа Muеrtе — бярэ пачатак у культуры ацтэкаў. Свята праходзіць як збор сям'і і сяброў, каб памаліцца за памерлых і ўспомніць тых, хто загінуў. Імпрэза адбываецца 2 лістапада, практычна супадаючы з каталіцкімі святамі — Днём Усіх Святых (1 лістапада) і Днём памінання нябожчыкаў — Дзядамі (2 лістапада). Да Дня мерцвякоў у мексіканскіх крамах і на кірмашах можна ўбачыць акуратныя піраміды з цукровых чэрапаў, выстаўленыя на прылаўках. Чэрапы часта выкарыстоўваюцца ў мексіканскай культуры і ў прастамоўі завуцца "Калавера". Яны з'яўляюцца падарункамі, якія могуць сімвалізаваць як жывых, так і мёртвых, іх прынята ярка дэкараваць. Падрыхтоўка чэрапаў пачынаецца з замесу цукровай масы. Масу забіваюць у адмысловыя формы, пасля чаго выкладваюць на дошку для прасушкі. У Аўстраліі выкралі мостУ невялікім населеным пункце Белмонт у аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс выкралі шасціметровы драўляны мост. Інцыдэнт адбыўся літаральна адразу пасля таго, як падрадчык скончыў працу над канструкцыяй. "Пэўна, у зладзеяў пайшло не менш за тры-чатыры гадзіны на тое, каб дэмантаваць мост. Ён жа не маленькі, яго нельга проста так узяць, пакласці ў машыну і павезці", — адзначыў прадстаўнік мясцовых уладаў Лоры Каленаў. Ён паведаміў, што мост быў зроблены дыхтоўна — для зборкі канструкцыі была выкарыстаная добрая драўніна, надзейна змацаваная нітамі. Пра далейшы лёс выкрадзенага моста пакуль нічога не паведамляецца. Час ад часу масты становяцца аб'ектамі крадзяжоў у розных краінах свету. Часта зладзеі выбіраюць металічныя масты, якія можна разабраць на асобныя дэталі, а затым здаць іх на металалом. Акрамя мастоў, злачынцы таксама зважаюць і на фантаны. Напрыклад, нядаўна ў Аўстраліі выкралі двухсоткілаграмовы бронзавы фантан вышынёй крыху менш за два метры. Дзе вы набылі валасатыя калготкі?Паважаная і вельмі самавітая амерыканская кампанія J.Сrеw аскандалілася. Калготкі, якія там выпусцілі, зблізу выглядаюць як быццам зусім прыстойна. А на некаторай адлегласці ствараюць выразнае ўражанне, што ў жанчыны, якая іх надзела, вельмі валасатыя ногі. Гэты жах прадаваўся за 22 долары 50 цэнтаў, а рэкламныя аб'явы абвяшчалі, што калготкі — "неабходны элемент для стварэння таго спалучэння тканін, якое дыктуе мода ў гэтым сезоне". Але вытворцаў хутка паднялі на смех блогеры, якія пісалі, што дзяўчыне-мадэлі тэрмінова патрабуецца брытва. Кампанія J.Сrеw была створаная ў 1983 годзе. Адмысловую ўвагу да яе прыцягнула нядаўна Мішэль Абама, якая заявіла, што любіць гэтую марку і сваіх дочак адзявае толькі ў гэтую прадукцыю. Відаць, цяпер амерыканцы з асаблівай увагай будуць разглядаць ножкі сваёй першай лэдзі і "першых дачок".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знак Дня мерцвякоў У кастрычніку ў Мексіцы, калі канчаецца сельскагаспадарчы сезон, надыходзіць час пажынаць плён сваёй працы і славіць урадлівасць зямлі. У гэтую... |
|