Стой, свистеть буду!
23.10.2010
—
Новости Общества
|
Плануем лета
Крызiс крызiсам, а адпачываць хочацца. І малым, i дарослым. Якiя наогул сёння ёсць варыянты для сямейнага адпачынку i колькi гэта можа каштаваць? 1. Дамок на прыродзе Ёсць свая дача — выдатна. Не — самы час узяцца за яе пошукi. Не верце, што зараз гэтым займацца позна, маўляў, усе лепшыя варыянты разабраны ў лютым—красавiку. Наадварот, цяпер у вас ёсць шанц адхапiць варыянт больш танны. У канцы жэ мая, калi жыллё так i не здадзена, яго гаспадары гатовы патаргавацца. Але i зацягваць з выбарам дамка таксама не трэба, у сезонны рост цiкавасцi да адпачынку на ўлоннi прыроды цэны пачынаюць хутка расцi. Такi ўсплёск адбываецца, як правiла, з пачаткам школьных канiкулаў i ў спякотнае надвор’е, тады дамок ля вады можа абыходзiцца ў 200 долараў у суткi, а то i больш. Самы надзейны варыянт пошуку прыстанку на летнi месяц — праз знаёмых. Далей — Iнтэрнэт (там можна знайсцi аб’явы, апiсаннi дамкоў, тэлефоны гаспадароў, фатаграфii жытла i тэрыторыi вакол яго). Так, мая знаёмая знайшла неблагi варыянт — дамок у добрым месцы будзе каштаваць ёй усяго 90 долараў за месяц. Калi вы звяртаецеся пры пошуку дачы ў агенцтва, будзьце гатовыя да такога павароту: вы выкладваеце 100 тысяч i атрымлiваеце спiс тэлефонаў гаспадароў вясковага жылля, пасля сядаеце за тэлефон i даведваецеся, што больш за палову з iх свае дамкi ўжо здалi. Далей вам неабходна ехаць на самi дачы i глядзець, якiя там умовы для пражывання. Некаторыя агенцтвы прапануюць яшчэ i такi варыянт: яны падбiраюць дамок i вывозяць вас на месца, але такая паслуга будзе каштаваць 350 тысяч. Пагадзiцеся, танней самiм выправiцца ў мясцiны, дзе вы хацелi б правесцi месяц з дзiцем, i параспытваць мясцовых жыхароў пра тое, дзе знайсцi дамкi. Сёння ў многiх дачных таварыствах здаецца жыллё, часам на ўсё лета. Адразу ж i прыгледзiце сабе нядрэнны варыянт. Загадзя з гаспадаром абгаворыце ўсе дэталi (цi будзе ён наведваць дамок, каб даглядаць за агародам, цi не плануе ён другi паверх фазэнды цi яшчэ адзiн будынак на сваiм участку здаваць яшчэ каму-небудзь, цi дазваляецца вам браць дровы i збiраць ягады на кустах, цi можна прымаць гасцей, як заказаць лазню...). Самы танны варыянт сёння — арэнда просценькай дачы, сярод выгод якой — толькi газ (прыбiральня на вулiцы, вада ў студнi альбо ў калонцы) за 100 — 300 долараў у месяц. Дом з санвузлом i гарачай вадой пацягне не менш як на 600. На кошт дамка можа ўплываць тое, дзе ён знаходзiцца (цi блiзка ад электрычкi, цi недалёка ад горада, цi ёсць побач вадаём i лес), памер жытла i ўчастка, iнфраструктура. У Беларусi з кожным годам павялiчваецца колькасць аграсядзiбаў, гатовых прымаць турыстаў. Паступова расце i сэрвiс. Сёння не праблема зняць катэджы, у якiх ёсць ванна-джакузi, саўна, лазня, басейн, бiльярд, спартыўныя пляцоўкi, танцзала, музычны цэнтр з фанатэкай, хатнi кiнатэатр, караоке, спадарожнiкавае тэлебачанне, выхад у Iнтэрнэт, шыкоўныя альтанкi i дзiцячыя пляцоўкi. Прычым цэны на камфартабельны адпачынак могуць зашкальваць. Суткi ў сядзiбе з выгодамi абыдуцца не менш чым у 10 долараў з носа (за катэдж цалкам ад 50 да 1000 долараў за суткi). 2. Сям’я на базе Хочаце, каб адпачынак прайшоў з максiмальнай карысцю для здароўя, — ёсць сэнс выправiцца з дзецьмi ў аздараўленчыя цэнтры, санаторыi. Лепш шукаць установы, разлiчаныя на дзяцей, альбо з аддзяленнямi для дарослых з малымi. Некаторыя дзiцячыя санаторыi прымаюць хлопчыкаў i дзяўчынак ужо з трох гадоў. Перш чым заказваць пуцёўкi, парайцеся са сваiм педыятрам, куды малому лепш ехаць, выбiрайце базу па медыцынскiм профiлi. Сёння праз Iнтэрнэт можна не толькi знайсцi iнфармацыю пра санаторыi, пазнаёмiцца з водгукамi аб гэтых установах, але i на форумах задаць свае пытаннi галоўным урачам некаторых з iх, забранiраваць пуцёўку. Праўда, з апошнiм вы ўжо прыпазнiлiся. З сакавiка-красавiка онлайн-бранiраванне месцаў на лета ў многiх санаторыях было прыпынена, а з зiмы Iнтэрнэт запоўнены паведамленнямi расiян, якiя пыталiся, як даехаць да нашых санаторыяў. У суседзяў падобны адпачынак абыходзiцца значна даражэй. Але ў некаторых санаторыях i аздараўленчых цэнтрах, калi патэлефанаваць зараз, яшчэ можна знайсцi месца (акрамя таго, пуцёўкi можна набыць праз турагенцтвы, праўда, тады вам давядзецца пераплацiць тысяч 40—80 за паслугi). Да таго ж, цяпер выбар тэрмiнаў заездаў абмежаваны, як правiла, гэта канец мая—чэрвень, канец жнiўня—верасень. Прынамсi, пуцёўка на чалавека на 12 дзён можа каштаваць ад 500 тысяч беларускiх рублёў да больш чым мiльёна, усё залежыць ад таго, якi нумар вы будзеце здымаць i якiя паслугi закажаце (напрыклад, можна ехаць проста адпачываць, а можна — браць пуцёўку з лячэннем). Цiкаўцеся, цi ёсць знiжкi на дзяцей пры засяленнi на асноўнае цi дадатковае месца. 3. Эх, мора Часам адпачынак за межамi Беларусi, ля мора, сям’i можа абысцiся не даражэй, чым на радзiме. Самы танны варыянт, якi мне ўдалося знайсцi, — адпачынак у Адэсе цi Крыме на курортах, якiя лiчацца менш раскручанымi. Ложкамесца ў катэджы побач з морам каштуе — 5 долараў у суткi, калi ехаць туды ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Пазней кошт вырасце да 10 i больш долараў. Прыбiральня на дварэ, душ з вадой, якая награецца на сонцы. Зразумела, такi варыянт для тых, хто павязе на мора зусiм маленькiх дзяцей, не зусiм тое, што трэба. А вось пражыванне ў нумары з санвузлом i гарачай вадой з трохразовым харчаваннем можа абысцiся ў 220 долараў з чалавека. Калi хочаце зэканомiць — дамаўляйцеся з атэлем самастойна (за паслугi турагенцтваў вам давядзецца выкласцi не менш 20—40 тысяч беларускiх рублёў за кожнага чалавека, у тым лiку малых дзяцей). Наогул сям’я (двое дзяцей i двое дарослых), каб адпачыць ва Украiне 10 дзён у самым пачатку лета, можа ўкласцiся ў 800—1000 долараў. Для параўнання: 10 дзённы адпачынак у Турцыi цi Балгарыi на такую ж сям’ю будзе каштаваць утрая даражэй. Вось, калi б вы замаўлялi пуцёўкi яшчэ з зiмы цi ў сакавiку-красавiку, маглi значна зэканомiць, пуцёўкi, якiя прадаюцца па раннiм бранiраваннi, на 15—30 працэнтаў таннейшыя. Майце на ўвазе, што ў маi i вераснi адпачынак на моры больш танны, чым блiжэй да лiпеня, цэны на пражыванне могуць вырастаць на дзясяткi-сотню долараў з кожным тыднем. Прынамсi, пуцёўкi ў аднолькавых па катэгорыi атэлях у Турцыi i Балгарыi могуць супадаць, пры тым, што сэрвiс у першай усё ж больш наладжаны. Калi вы выбiраеце харчаванне па сiстэме "ўсё ўключана", дадатковая ежа вам не спатрэбiцца: на тэрыторыi гатэляў працуе некалькi рэстаранаў i кавярняў, дзе вы можаце знайсцi ўсё, што трэба. Калi вы рашыцеся ехаць з зусiм малымi дзецьмi (хлопчыкi i дзяўчынкi да двух гадоў адпачываюць бясплатна), зможаце знайсцi там стравы i для iх. Для немаўлят ёсць сэнс хаця б на першыя днi захапiць з сабой пюрэ ў слоiках (на месцы адзiн слоiчак дзiцячага харчавання вам можа каштаваць да 6 долараў), i сокi (напрыклад, у Турцыi нават у дарагiх гатэлях з гэтым туга). Пацiкаўцеся, якi там пляж i ўваходы ў мора. Пры гатэлях працуюць дзiцячыя пакоi, дзе анiматары прыдумляюць для малых розныя забавы. Прынамсi, замежнiкi больш проста, чым мы, ставяцца да дзiцячага адпачынку i вязуць сваiх карапузаў на адпачынак з самага ранняга ўзросту, яны запускаюць малых у басейны, пакуль немаўляты спяць, у калясках цягнуць iх з сабой у рэстараны i на дыскатэкi. У самастойнае плаванне Вы ўжо выкарысталi свой адпачынак, а дзiця на школьныя канiкулы заняць трэба. Ужо з сямi гадоў дзiця можна адправiць адпачываць у складзе арганiзаванай групы. I варыянтаў для падарожжа з кампанiяй аднагодкаў зашмат. Можна проста выправiць яго на мора адпачываць, а можна абраць нейкую праграму, якая спрыяе развiццю дзiцяцi. Напрыклад, у Балгарыi i Турцыi марскiя купаннi можна сумяшчаць з урокамi па англiйскай мове. Альбо паехаць на мора з iнструктарам, якi будзе вучыць плаваць. Ёсць лагеры нават з урокамi вiндсёрфiнгу, танцамi, мастацкiм ухiлам, з веласiпеднымi i пешымi экскурсiямi, сплавам на каноэ, карасканнем па гарах i ў пячорах, начным спускам пры святле паходняў на рафтах. Толькi каштаваць такiя замежныя дзiцячыя туры могуць часам у 2 разы больш, чым просты адпачынак малога на моры (1000—2000 долараў за 15 дзён). Калi вы збiраецеся купiць падобныя туры ў агенцтве, пацiкаўцеся, цi мае яно права на арганiзацыю дзiцячага адпачынку. Абавязкова высвятляйце, што ўваходзiць у кошт пуцёўкi (ад праезду, пражывання, харчавання, страхоўкi, аплаты паслуг педагогаў, якiя будуць займацца з дзецьмi, да аплаты экскурсiй, якiя запланаваны падчас тура). Калi вы выпраўляеце дзiця за мяжу, абавязкова трэба заверыць у натарыуса заявы абодвух бацькоў са згодай на такое падарожжа. Дарэчы, творчыя i экстрэмальныя лагеры для малых непасед ладзяцца i ў Беларусi. Пражыванне ў абсталяваным палатачным лагеры з харчаваннем i забаўляльнай праграмай на 12 дзён можа каштаваць каля 400 тысяч. Сярод праграм, якiя прапануюцца, — школы выжывання, знаёмства з элементамi спартыўнай i прыкладной акрабатыкi (паркур), навучанне верхавой яздзе, стральбе з лука i арбалета, для дзяўчынак — усходнiя i сучасныя танцы i шмат iншага. Калi пастарацца, можна адшукаць для свайго сына цi дачкi "самастойны" адпачынак i ў вёсцы. Напрыклад, гаспадыня дамка летам сядзiць на прысядзiбным участку са сваiм унукам i гатова за грошы даглядаць яшчэ дадатковае дзiця. Алена Дзядзюля. Якi адпачынак вы выбiраеце?
А як вы будзеце адпачываць са сваiмi дзецьмi, пацiкавiлася я ў мiнакоў.
Алiна Патапава: Навошта камусьцi плацiць грошы, калi малое можна выдатна аздаравiць самiм. Штогод мы з сынам выязджаем на дачу. Мы забываемся пра ўсе прастуды. Тут ён расце як на дражджах i мацнее не па днях, а па гадзiнах. Ён увесь час нечым заняты, то корпаецца ў зямлi, то плёскаецца ў халоднай вадзе, бывае, што наогул знiкае са сваёй кампанiяй. Навошта камусьцi плацiць грошы, калi малое можна выдатна аздаравiць самiм. Штогод мы з сынам выязджаем на дачу. Мы забываемся пра ўсе прастуды. Тут ён расце як на дражджах i мацнее не па днях, а па гадзiнах. Ён увесь час нечым заняты, то корпаецца ў зямлi, то плёскаецца ў халоднай вадзе, бывае, што наогул знiкае са сваёй кампанiяй. Валодзя Баранаў: Штогод усёй сям’ёй мы едзем адпачываць на Браслаўскiя азёры. Здымаем адзiн i той жа дамок за 300 долараў у месяц. Выбiралi менавiта сялянскую хатку, жонцы вельмi падабаецца, што гэта стары драўляны зруб з адпаведным вясковым пахам, што на акенцах вiсяць вышываныя фiранкi, а на ложках самаробныя пакрывалы. Гаспадары нас забяспечваюць сваёй гароднiнай, у мясцовых набываем малако i тварог. На машыне аб’язджаем усе азёры, мясцiны там вельмi прыгожыя. Сыну падабаецца плаваць на лодцы i рыбачыць. Штогод усёй сям’ёй мы едзем адпачываць на Браслаўскiя азёры. Здымаем адзiн i той жа дамок за 300 долараў у месяц. Выбiралi менавiта сялянскую хатку, жонцы вельмi падабаецца, што гэта стары драўляны зруб з адпаведным вясковым пахам, што на акенцах вiсяць вышываныя фiранкi, а на ложках самаробныя пакрывалы. Гаспадары нас забяспечваюць сваёй гароднiнай, у мясцовых набываем малако i тварог. На машыне аб’язджаем усе азёры, мясцiны там вельмi прыгожыя. Сыну падабаецца плаваць на лодцы i рыбачыць. Святлана i Змiцер Кушняровiчы: Мы самi з вёскi, таму праблем з тым, каб падыхаць свежым паветрам, для двух нашых дачок няма. Але ўсё ж хочацца нейкай экзотыкi. У мiнулым годзе вазiлi iх у Турцыю, абралi сiстэму "ўсё ўключана". Адпачынак нам абышоўся роўна ў столькi, колькi мы заплацiлi за пуцёўку (2500 на дваiх дарослых i дваiх дзяцей за 10 дзён), бо "хлеба i вiдовiшч" хапала на тэрыторыi атэля. Нi на што, акрамя экскурсiй, не трэба выдзяляць дадатковыя грошы. За год да таго мы ўсёй сям’ёй ездзiлi ў Крым, i там праматалi значна больш. Акрамя таго, уражаннi ад гэтых адпачынкаў засталiся зусiм розныя. Калi ў Крыме нам пастаянна даводзiлася змагацца з персаналам атэля, дык у Турцыi мы адчулi сябе каралямi. Мы самi з вёскi, таму праблем з тым, каб падыхаць свежым паветрам, для двух нашых дачок няма. Але ўсё ж хочацца нейкай экзотыкi. У мiнулым годзе вазiлi iх у Турцыю, абралi сiстэму "ўсё ўключана". Адпачынак нам абышоўся роўна ў столькi, колькi мы заплацiлi за пуцёўку (2500 на дваiх дарослых i дваiх дзяцей за 10 дзён), бо "хлеба i вiдовiшч" хапала на тэрыторыi атэля. Нi на што, акрамя экскурсiй, не трэба выдзяляць дадатковыя грошы. За год да таго мы ўсёй сям’ёй ездзiлi ў Крым, i там праматалi значна больш. Акрамя таго, уражаннi ад гэтых адпачынкаў засталiся зусiм розныя. Калi ў Крыме нам пастаянна даводзiлася змагацца з персаналам атэля, дык у Турцыi мы адчулi сябе каралямi. Навошта камусьцi плацiць грошы, калi малое можна выдатна аздаравiць самiм. Штогод мы з сынам выязджаем на дачу. Мы забываемся пра ўсе прастуды. Тут ён расце як на дражджах i мацнее не па днях, а па гадзiнах. Ён увесь час нечым заняты, то корпаецца ў зямлi, то плёскаецца ў халоднай вадзе, бывае, што наогул знiкае са сваёй кампанiяй.Валодзя Баранаў: Штогод усёй сям’ёй мы едзем адпачываць на Браслаўскiя азёры. Здымаем адзiн i той жа дамок за 300 долараў у месяц. Выбiралi менавiта сялянскую хатку, жонцы вельмi падабаецца, што гэта стары драўляны зруб з адпаведным вясковым пахам, што на акенцах вiсяць вышываныя фiранкi, а на ложках самаробныя пакрывалы. Гаспадары нас забяспечваюць сваёй гароднiнай, у мясцовых набываем малако i тварог. На машыне аб’язджаем усе азёры, мясцiны там вельмi прыгожыя. Сыну падабаецца плаваць на лодцы i рыбачыць. Штогод усёй сям’ёй мы едзем адпачываць на Браслаўскiя азёры. Здымаем адзiн i той жа дамок за 300 долараў у месяц. Выбiралi менавiта сялянскую хатку, жонцы вельмi падабаецца, што гэта стары драўляны зруб з адпаведным вясковым пахам, што на акенцах вiсяць вышываныя фiранкi, а на ложках самаробныя пакрывалы. Гаспадары нас забяспечваюць сваёй гароднiнай, у мясцовых набываем малако i тварог. На машыне аб’язджаем усе азёры, мясцiны там вельмi прыгожыя. Сыну падабаецца плаваць на лодцы i рыбачыць. Святлана i Змiцер Кушняровiчы: Мы самi з вёскi, таму праблем з тым, каб падыхаць свежым паветрам, для двух нашых дачок няма. Але ўсё ж хочацца нейкай экзотыкi. У мiнулым годзе вазiлi iх у Турцыю, абралi сiстэму "ўсё ўключана". Адпачынак нам абышоўся роўна ў столькi, колькi мы заплацiлi за пуцёўку (2500 на дваiх дарослых i дваiх дзяцей за 10 дзён), бо "хлеба i вiдовiшч" хапала на тэрыторыi атэля. Нi на што, акрамя экскурсiй, не трэба выдзяляць дадатковыя грошы. За год да таго мы ўсёй сям’ёй ездзiлi ў Крым, i там праматалi значна больш. Акрамя таго, уражаннi ад гэтых адпачынкаў засталiся зусiм розныя. Калi ў Крыме нам пастаянна даводзiлася змагацца з персаналам атэля, дык у Турцыi мы адчулi сябе каралямi. Мы самi з вёскi, таму праблем з тым, каб падыхаць свежым паветрам, для двух нашых дачок няма. Але ўсё ж хочацца нейкай экзотыкi. У мiнулым годзе вазiлi iх у Турцыю, абралi сiстэму "ўсё ўключана". Адпачынак нам абышоўся роўна ў столькi, колькi мы заплацiлi за пуцёўку (2500 на дваiх дарослых i дваiх дзяцей за 10 дзён), бо "хлеба i вiдовiшч" хапала на тэрыторыi атэля. Нi на што, акрамя экскурсiй, не трэба выдзяляць дадатковыя грошы. За год да таго мы ўсёй сям’ёй ездзiлi ў Крым, i там праматалi значна больш. Акрамя таго, уражаннi ад гэтых адпачынкаў засталiся зусiм розныя. Калi ў Крыме нам пастаянна даводзiлася змагацца з персаналам атэля, дык у Турцыi мы адчулi сябе каралямi. Штогод усёй сям’ёй мы едзем адпачываць на Браслаўскiя азёры. Здымаем адзiн i той жа дамок за 300 долараў у месяц. Выбiралi менавiта сялянскую хатку, жонцы вельмi падабаецца, што гэта стары драўляны зруб з адпаведным вясковым пахам, што на акенцах вiсяць вышываныя фiранкi, а на ложках самаробныя пакрывалы. Гаспадары нас забяспечваюць сваёй гароднiнай, у мясцовых набываем малако i тварог. На машыне аб’язджаем усе азёры, мясцiны там вельмi прыгожыя. Сыну падабаецца плаваць на лодцы i рыбачыць.Святлана i Змiцер Кушняровiчы: Мы самi з вёскi, таму праблем з тым, каб падыхаць свежым паветрам, для двух нашых дачок няма. Але ўсё ж хочацца нейкай экзотыкi. У мiнулым годзе вазiлi iх у Турцыю, абралi сiстэму "ўсё ўключана". Адпачынак нам абышоўся роўна ў столькi, колькi мы заплацiлi за пуцёўку (2500 на дваiх дарослых i дваiх дзяцей за 10 дзён), бо "хлеба i вiдовiшч" хапала на тэрыторыi атэля. Нi на што, акрамя экскурсiй, не трэба выдзяляць дадатковыя грошы. За год да таго мы ўсёй сям’ёй ездзiлi ў Крым, i там праматалi значна больш. Акрамя таго, уражаннi ад гэтых адпачынкаў засталiся зусiм розныя. Калi ў Крыме нам пастаянна даводзiлася змагацца з персаналам атэля, дык у Турцыi мы адчулi сябе каралямi. Мы самi з вёскi, таму праблем з тым, каб падыхаць свежым паветрам, для двух нашых дачок няма. Але ўсё ж хочацца нейкай экзотыкi. У мiнулым годзе вазiлi iх у Турцыю, абралi сiстэму "ўсё ўключана". Адпачынак нам абышоўся роўна ў столькi, колькi мы заплацiлi за пуцёўку (2500 на дваiх дарослых i дваiх дзяцей за 10 дзён), бо "хлеба i вiдовiшч" хапала на тэрыторыi атэля. Нi на што, акрамя экскурсiй, не трэба выдзяляць дадатковыя грошы. За год да таго мы ўсёй сям’ёй ездзiлi ў Крым, i там праматалi значна больш. Акрамя таго, уражаннi ад гэтых адпачынкаў засталiся зусiм розныя. Калi ў Крыме нам пастаянна даводзiлася змагацца з персаналам атэля, дык у Турцыi мы адчулi сябе каралямi. Мы самi з вёскi, таму праблем з тым, каб падыхаць свежым паветрам, для двух нашых дачок няма. Але ўсё ж хочацца нейкай экзотыкi. У мiнулым годзе вазiлi iх у Турцыю, абралi сiстэму "ўсё ўключана". Адпачынак нам абышоўся роўна ў столькi, колькi мы заплацiлi за пуцёўку (2500 на дваiх дарослых i дваiх дзяцей за 10 дзён), бо "хлеба i вiдовiшч" хапала на тэрыторыi атэля. Нi на што, акрамя экскурсiй, не трэба выдзяляць дадатковыя грошы. За год да таго мы ўсёй сям’ёй ездзiлi ў Крым, i там праматалi значна больш. Акрамя таго, уражаннi ад гэтых адпачынкаў засталiся зусiм розныя. Калi ў Крыме нам пастаянна даводзiлася змагацца з персаналам атэля, дык у Турцыi мы адчулi сябе каралямi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дружинники ГАИпомогают пешеходам и фиксируют номера машин |
|