Радасныя клопаты. У бліжэйшы час у Брэсце пачнецца будаўніцтва новага раддома. 21.by

Радасныя клопаты. У бліжэйшы час у Брэсце пачнецца будаўніцтва новага раддома

26.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Радасныя клопаты.
У бліжэйшы час у Брэсце пачнецца будаўніцтва новага раддома.

Як сцвярджае статыстыка, што вядзецца ў Брэсцкім абласным радзільным доме з 1948 года, за гэты час тут нарадзілася практычна насельніцтва Брэста — больш за 300 тысяч дзетак.

Шчасце стаць мамай абрынулася на студэнтку Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта Марыну Казак не сказаць што раптоўна, але ж у поўным, што называецца, камплекце: на свет з’явіліся адразу два малышы — сынок і дачушка. Падчас нашага візіту яны, ні на што не зважаючы, спакойна спалі — мама заўжды побач, таму ўсе жыццёвыя запатрабаванні па першым жа сігнале выконваюцца. Дарэчы, гэта адзін з галоўных прынцыпаў установы, якая атрымала міжнародны сертыфікат “бальніцы добразычлівых адносін да дзіцяці”. З кожным годам тут з’яўляецца на свет усё больш немаўлят. Летась — 5635, за сёлетнія 9 месяцаў — амаль 4,5 тысячы. На перынатальны цэнтр трэцяга ўзроўню, расказвае галоўны ўрач Анатоль Дашко, прыпадае прыкладна 35 працэнтаў родаў Брэстчыны. Прычым зараз больш ахвотна сем’і сталі нараджаць трэцяе дзіця. Цікава, што летась з’явіліся на свет чатыры тройні (дзве — ужо сёлета), такога, дарэчы, няма нідзе ў краіне, а двойняў штогод нараджаецца прыкладна 80.— Па праграме перааснашчэння перынатальных цэнтраў, у ходзе якой было затрачана 34,5 мільярда рублёў, у акушэрскім корпусе праведзена поўная мадэрнізацыя. Найперш радуе, што цяпер тут наладжана сапраўды дастойнае прабыванне для жанчын. Зараз тут сканцэнтраваны практычна ўсе сучасныя перынатальныя тэхналогіі. Ёсць і спецыяльнае аддзяленне па выгадоўванню неданошаных дзетак вагой ад 500 грамаў. А персанал у нас заўжды быў высокакваліфікаваны.У тым, што абсталяванне тут самае сучаснае, найвышэйшага класа, дый аддзелка, якую рабіў будаўнічы трэст № 8, што называецца, па апошнім слове, мы ўпэўніліся падчас экскурсіі, якую правёў сам Анатоль Міхайлавіч. Чатыры радзільныя залы, ёсць нават асобная для партнёрскіх родаў, якіх за год бывае да паўсотні. Для кожнай мамы — асобная палата, дзіця знаходзіцца пад пастаяннай мацярынскай увагай. Толькі, на жаль, гаворыць галоўны ўрач, амаль 90 працэнтаў жанчын трапляюць сюды ўжо з нейкімі захворваннямі. Таму да кожнай увага персанала яшчэ большая. З наступнага года статус радзільнага дома павысіцца да абласнога медыка-генетычнага цэнтра з кансультацыяй “Шлюб і сям’я”, гэта дасць магчымасць у большай ступені трымаць на кантролі здароўе будучай мамы. У новым корпусе з’явяцца і аперацыйныя пакоі, і сучасная генетычная лабараторыя.Зрэшты, і ў гэтых умовах шчыра захацелася на пару-тройку дзён затрымацца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сцвярджае статыстыка, што вядзецца ў Брэсцкім абласным радзільным доме з 1948 года, за гэты час тут нарадзілася практычна насельніцтва Брэста — больш за 300 тысяч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика