У
26.10.2010 12:03
—
Новости Общества
|
Мяркуецца, што ў наступным годзе на рацэ Вабіч будуць вырошчваць таварную фарэль. Рыбаводную гаспадарку на 20 тон рыбы ў год будуе ААТ
Кошт праекта ацэньваецца ў 8,7 мільярда рублёў, а акупіцца ён, паводле разлікаў, за 5 гадоў. Для развядзення фарэлі падыходзіць якасць вады ў рацэ. Да таго ж лічыцца, што фарэль — выгадная рыба: на кілаграм камбікорму яна дае кілаграм прыбаўлення ў вазе. Побач з рыбнай гаспадаркай ёсць план пабудаваць агравёску і тэрыторыю для адпачынку. Турыстаў прывабіць сажалка для спартыўнай лоўлі рыбы. Цяпер падрыхтавана пляцоўка для гаспадаркі і пабудаваны бетонныя басейны для развядзення і адкорму рыбы. Увесну туды збіраюцца запусціць малькоў фарэлі.
|
|