Ліквідацыя наступстваў аварыі на ЗАТ "Пінскдрэў" працягваецца. 21.by

Ліквідацыя наступстваў аварыі на ЗАТ "Пінскдрэў" працягваецца

27.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамлялася, 25 кастрычніка на тэрыторыі ЗАТ "Пінскдрэў" адбыўся выбух. Быў разбураны цэх па вырабе драўнянастружкавых пліт (будынак памерам 36x126 м, аднапавярховы, цагляны, перакрыцці жалезабетонныя). Ад выбуху абвалілася 100 м 2 перакрыццяў і 400 м 2 сцен.

Пацярпелі работнікі цэха. Загінуў 26-гадовы аператар цэха, а пазней з-пад завалаў дасталі загінулага слесара-рамонтніка. Ноччу ў бальніцы памёр яшчэ адзін чалавек. Такім чынам ад выбуху загінула ўжо трое.

Пацярпелыя, а іх на сёння 18 чалавек, знаходзяцца ў бальніцах Мінска, Брэста і Пінска. У большасці пацярпелых тэрмічныя апёкі 3-4 ступені 60% цела, стан іх цяжкі, а трое рабочых знаходзяцца ў вельмі цяжкім.

Па інфармацыі прэс-службы МНС, існуе меркаванне, што прычынай выбуху маглі быць адкладанні драўнянага пылу ў выніку парушэння эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул.

На ліквідацыі наступстваў выбуху працавала 34 адзінкі тэхнікі і 121 чалавек. З-пад завалаў выратавалі аднаго чалавека. На месцы здарэння працуюць камісія па надзвычайных сітуацыях Пінскага гарвыканкама, МНС і следчая група пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Кіраўніцтва ЗАТ "Пінскдрэў" прыняло рашэнне аказаць матэрыяльную дапамогу сем'ям загінулых і пацярпелых падчас аварыі. "Пінскдрэў" бярэ на сябе ўсе затраты па пахаванні загінулых. Іх сем'ям будзе выплачана аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры 10 млн рублёў, а пацярпелым — па 3 млн рублёў. Акрамя гэтага, ад "Белдзяржстраха" пацярпелыя атрымаюць страхавыя сумы.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамлялася, 25 кастрычніка на тэрыторыі ЗАТ "Пінскдрэў" адбыўся выбух. Быў разбураны цэх па вырабе драўнянастружкавых пліт (будынак памерам 36x126 м,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика