У. 21.by

У

29.10.2010 11:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 29 па 31 кастрычніка ў Мінску пройдзе акцыя «Сцяна», скіраваная на прыцягненне грамадскай увагі да праблемы гвалту ў сям’і. Ініцыятарам праекта выступіла група студэнтаў.

Як паведаміла адна з арганізатараў акцыі Лілія Некрашэвіч, месцам яе правядзення абраны гіпермаркет «Гіпа» па вуліцы Ракасоўскага — тут сёння ўстановяць сцяну, на якой адным радком будуць апісаныя гісторыі ахвяр бытавога насілля.

Паводле задумкі арганізатараў, цагляная сцяна — гэта своеасаблівае ўвасабленне страхаў: асуджэнне грамадства, помста мужа, адсутнасць веры, якія перашкаджаюць пацярпелым жанчынам пачаць вырашаць праблему насілля ў сваёй сям’і.

Падчас правядзення акцыі валанцёры будуць раздаваць буклеты з інфармацыяй пра арганізацыі, якія дапамагаюць у вырашэнні канфліктных сітуацый у сям’і, аказваюць псіхалагічную, юрыдычную і медыцынскую дапамогу.

Кульмінацыяй мерапрыемства і знакам пратэсту супраць бытавога гвалту ў дачыненні да жанчын

стане публічнае разбурэнне сцяны 31 кастрычніка ў 17.00.

«Распрацоўваючы канцэпцыю нашага праекта, мы хацелі больш даступна расказаць пра магчымасці абароны, дапамогі і сродках рэабілітацыі, матываваць пацярпелых звяртацца па дапамогу», — растлумачыла Лілія Некрашэвіч.

У падтрымку акцыі «Сцяна» выступілі Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей, ГА «Радзіслава», праграма «Ла Страда» і іншыя арганізацыі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 29 па 31 кастрычніка ў Мінску пройдзе акцыя «Сцяна», скіраваная на прыцягненне грамадскай увагі да праблемы гвалту ў сям’і. Ініцыятарам праекта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика