Здаровыя зубы мае толькі чвэрць беларускіх дзяцей. 21.by

Здаровыя зубы мае толькі чвэрць беларускіх дзяцей

29.10.2010 11:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За дзесяць гадоў дзеяння праграмы прафілактыкі карыесу зубоў у Беларусі істотна палепшылася стаматалагічнае здароўе дзяцей: калі ў 1999 годзе здаровыя зубы былі ў 17,6%, то ў 2009-м у 24% дзяцей.

Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя Ірына Шот на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па стаматалогіі 28 кастрычніка ў Мінску.

Скрынінг дарослага насельніцтва раней не праводзіўся — упершыню ён быў распачаты сёлета.

У гэты час у Беларусі рэалізуецца пілотны праект па стварэнні школьных цэнтраў стаматалагічнага здароўя ў Мінску і Бабруйску. У краіне працуе 438 школьных стаматалагічных кабінетаў. Шот адзначыла, што школьныя стаматалагічныя кабінеты робяць больш даступнай стаматалагічную дапамогу для дзяцей. Разам з тым яна канстатавала, што лік стаматалагічных кабінетаў у школах скарачаецца. У прыватнасці, на працягу 2009 года было закрыта 90 кабінетаў па прычыне неадпаведнасці санітарным нормам і немагчымасці лячэння па пратаколах.

Каментуючы даныя Міністэрства аховы здароўя аб стане стаматалагічнай дапамогі і прафілактычнай працы сярод дзяцей, прэзідэнт стаматалагічнай асацыяцыі Расіі Уладзімір Вагнер высока ацаніў дасягненні беларускіх стаматолагаў. Ён адзначыў, што «здаровыя зубы ў кожнага чацвёртага дзіцяці — гэта свята і дасягненне стаматалагічнай навукі».

Падзяліцца навіной: 
Алена Спасюк, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За дзесяць гадоў дзеяння праграмы прафілактыкі карыесу зубоў у Беларусі істотна палепшылася стаматалагічнае здароўе дзяцей: калі ў 1999 годзе здаровыя зубы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика