Мілінкевіч заклікаў абвясціць нацыянальную жалобу
01.11.2010 10:45
—
Новости Общества
|
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч заклікаў абвясціць нацыянальную жалобу ў сувязі з трагедыяй у Пінску. З адмысловым лістом ён звярнуўся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. «Жахлівая трагедыя, што адбылася 25 кастрычніка на прадпрыемстве «Пінскдрэў», ўжо забрала жыцці Лічу неабходным абвясціць нацыянальную жалобу 2 лістапада ў памяць аб загінулых і прыкласьці намаганьні дзеля рэальнай дапамогі сем’ям ахвяраў і пацярпелым.Жыццё і бяспека нашых людзей ёсць галоўнай каштоўнасцю для дзяржавы і таму аніякія палітычныя разлікі не апраўдваюць замоўчванне, чэрствасць ды брак чалавечай спагады з боку ўладаў», адзначаецца ў лісце лідэра руху «За Свабоду». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з трагедыяй у Пінску.
|
|