Беларусь нарошчвае гандаль таварамі
02.11.2010
—
Новости Общества
|
У прыватнасці, паводле апошніх звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па выніках студзеня—верасня аб'ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 17,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам да 41 мільярда 61,8 мільёна долараў. Што датычыцца адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі, то яно склалася па выніках дзевяці месяцаў гэтага года 5 мільярдаў 982,6 мільёна долараў. Экспарт краіны за дзевяць месяцаў узрос на 16,8 працэнта да 17 мільярдаў 539,6 мільёна долараў, імпарт павялічыўся на 17,3 працэнта да 23 мільярдаў 522,2 мільёна. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з краінамі Садружнасці ўзрос на 22,4 працэнта да 23 мільярдаў 681 мільёна долараў, з краінамі далёкага замежжа — на 10,6 працэнта да 17 мільярдаў 380,8 мільёна. Прычым экспарт Беларусі ў краіны СНД узрос на 47,5 працэнта да 9 мільярдаў 654,9 мільёна долараў, а імпарт усяго на 9,5 працэнта да 14 мільярдаў 26,1 мільёна долараў. Знешнегандлёвы абарот Беларусі з Расіяй павялічыўся на 17,9 працэнта да 19 мільярдаў 438,8 мільёна долараў, экспарт у РФ узрос на 48,6 працэнта да 7 мільярдаў 18,7 мільёна долараў, імпарт — на 5,6 працэнта да 12 мільярдаў 420,1 мільёна долараў. Істотна павялічыўся, больш як удвая, гандаль таварамі Беларусі з Казахстанам — да 596,8 мільёна долараў. Экспарт беларускіх тавараў у гэтую краіну ўзрос на 51,8 працэнта да 357,6 мільёна долараў, а імпарт — у 4,6 разы да 239,2 мільёна. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прыватнасці, паводле апошніх звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па выніках студзеня—верасня аб'ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 17,1...
|
|