«Марк, я люблю цябе. Алег»
06.11.2010 00:28
—
Новости Общества
|
Прызнаннямі ў каханні на асфальце цяжка кагосьці здзівіць. Гэта ўжо неад’емная частка гарадской культуры. Заўсёды хтосьці кагосьці кахае і хоча паведаміць пра свае пачуцці вялікімі літарамі на самым бачным месцы. Надпіс на вуліцы Харужай «Марк, я люблю цябе. Алег», з аднога боку, адно з дзесяткаў падобных прызнанняў, нічым не лепшае і не горшае за іншыя. З другога, два мужчынскіх імені выклікаюць здзіўленне. Ці насамрэч, геі ў нашай сталіцы не меней адкрытыя і смелыя ў сваіх прызнаннях за гетерасэксуалаў?Каб разабрацца ў сітуацыіЮ мы пазванілі прадстаўніку ініцыятывы «Гей-Беларусь» Сяргею Прадзеду: «НН»: Падобныя надпісы -- сапраўдныя прызнанні ў каханні геяў ці вашая акцыя? СП: Гэта быў невялікі флэш-моб, прысвечаны Дню Камінг-аўта (ад англ. coming out — дзень добраахвотнага раскрыцця сваёй сексуальнай арыентацыі), які адбыўся яшчэ 11 кастрычніка. «НН»: Вы вырашылі пераймаць вопыт палітычных графіці? Ці адкуль з’явілася такая ідэя? СП: Не. Насамрэч усё пачалося з таго, што я пакінуў такі надпіс хлопцу, які мне падабаецца. І ён вельмі пакрыўдзіўся. Тады ў Дзень Камінг-аўтаў мы з сябрамі прыдумалі зрабіць шэраг падобных надпісаў з мужчынскімі і жаночымі імёнамі, каб паказаць, што ў гэтым няма нічога дрэннага. «НН»: А чаму пакрыўдзіўся хлопец, якому ты прызнаўся ў каханні? СП: Гэта непрыемная для мяне гісторыя. Ён перажываў, што адзіны з такім імём жыве ў гэтым пад’ездзе і надпіс могуць пабачыць бацькі ці суседзі. Астатнія надпісы ў асноўным прызначаны не канкрэтным асобам, а проста абраныя выпадковыя імёны. «НН»: Дык у чым сэнс пісаць неіснуючым людзям прызнанні ў каханні? СП: Каб паказаць людзям, што каханне можа быць розным. «НН»: Вы не баіцеся, што пакрыўдзілі выпадковых Маркаў ці Алегаў, якія жывуць побач? Вы маглі стварыць для іх непажаданую рэпутацыю. СП: Мы разумеем, што дрэнна ствараць выпадковым людзям рэпутацыю гея ці лесбіянкі. І мы не хацелі б, каб такое здарылася. Але я добра ведаю тэорыю верагоднасці. Гэта амаль немагчыма, каб менавіта ў гэтым месцы жыў чалавек менавіта з такім імём. Па-другое, я спадзяюся, што нягледзячы, што гэта акцыя, людзі пабачаць надпісы і зразумеюць, што геі і лесбіянкі ў сваіх перажываннях такія ж, як і ўсе. Яны таксама дораць адзін аднаму кветкі, разам вешаюць замочкі на мастах і пакідаюць прызнанні на асфальце. Яны перажываюць тыя самыя трымценні ва ўзаемаадносінах, як любыя закаханыя.«НН»: Гэта была адзінкавая акцыя ці будзе працяг? СП: Мы плануем працягваць падобныя флэш-мобы. У першую чаргу таму, што некаторыя геі і лесбіянкі яшчэ самі не гатовыя да падобных прызнанняў. Мы мусім паказваць, што гэта таксама натуральна як Маня + Ваня = каханне. Кожны мае права прызнацца ў сваіх пачуццях і не баяцца непаразумення з прычыны сваёй сэксуальнай арыентацыі. Падзяліцца навіной:
Настасся Шамрэй Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці насамрэч геі ў нашай сталіцы сталі адкрытымі і смелымі?
|
|