ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

09.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заходняя прэса: "інтэрнэт-дэмакратыя" ў Расіі апынулася фікцыяй — улады ашукваюць насельніцтва

"Прамая дэмакратыя" праз інтэрнэт, на якую зрабілі стаўку расійскія ўлады, з'яўляецца ўсяго толькі фікцыяй, "фасадам вольнага грамадства, за якім адсутнічае сапраўдны палітычны працэс і прадстаўніцтва", — адзначае рэдактар англамоўнага сайта "Радыё Свабода" Люк Олнат у артыкуле для Thе Сhrіstіаn Sсіеnсе Mоnіtоr.

"У апошнія гады Мядзведзеў звар'яцеў на думцы, што тэхналогіі могуць выратаваць Расію. У вольны ад вядзення відэаблога і прасоўвання будаўніцтва ў Расіі ўласнай "рамянёвай даліны" час, Мядзведзеў тусуецца з народам у Twіttеr ці выстаўляе напаказ сваю любоў да гаджэтаў... Яго ідэя складаецца ў тым, што сацыяльныя сеткі і блогі напрамую звяжуць выбаршчыкаў з чыноўнікамі і тыя змогуць лепш прыстасавацца да іх запатрабаванняў".

Аднак у рэчаіснасці, на думку Олната, сувязь грамадзян з чыноўнікамі ў сетцы — гэта новы спосаб "рэалізацыі старога курсу — на лібералізацыю без дэмакратызацыі". Так, з артыкула вынікае, што і абмеркаванне "Закона пра паліцыю" ў інтэрнэце стала не больш чым "пародыяй на сапраўдны палітычны працэс".

Падтасоўкі на выбарах працягваюцца, апазіцыйныя журналісты, як і раней, знаходзяцца ў небяспецы, на НГА аказваецца ціск. "Але зараз ты хаця б можаш напісаць пра гэта ў блог ці расказаць у Twіttеr прэзідэнту", — іранізуе аўтар публікацыі. Паводле яго меркавання, Крэмль не будзе ўводзіць цэнзуру ў інтэрнэце, і там і надалей будзе панаваць дзіўнае для Расіі вальнадумства, бо сеткавыя зносіны — гэта своеасаблівы "клапан" для выпуску пары, грамадскай незадаволенасці, за якім не адбываецца істотных змен.

Падобную палітычную сістэму, якая склалася ў РФ, старшы навуковы супрацоўнік Nеw Аmеrіса Fоundаtіоn Рэбека Маккінан назвала "сеткавым аўтарытарызмам": грамадзяне, якія маюць доступ у інтэрнэт, адчуваюць сябе больш вольнымі, чым у класічнай аўтарытарнай сістэме, але ім усё адно не гарантаваныя асабістыя правы і свабоды.

Прэм'ер-міністр Ізраіля намякнуў пра ваенны ўдар па Іране

Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у ЗША, заклікаў амерыканскую адміністрацыю да больш цвёрдай палітыкі ў дачыненні Ірана. Падчас перамоў з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам ізраільскі прэм'ер таксама заявіў, што Тэгерану варта асцерагацца ваеннага ўдару па сваіх тэрыторыях з-за яго ядзернай праграмы.

Паводле слоў Нетаньяху, Вашынгтону пара прызнаць неэфектыўнай палітыку эканамічных санкцый у дачыненні Ірана. Нягледзячы на тое, што міжнародныя санкцыі і нанеслі ўрон Ісламскай рэспубліцы, лічыць ён, Тэгеран па-ранейшаму поўны рашучасці вырабляць ядзерную зброю, перадае АР. Разам з тым, Нетаньяху адзначыў, што адзіным спосабам прымусіць Іран адмовіцца ад планаў вытворчасці ядзернай зброі з'яўляецца ўсведамленне Тэгеранам рэальнай пагрозы ваеннага ўдару. Ён, у прыватнасці, нагадаў, што іранскі рэжым прыпыніў ядзерную праграму толькі аднойчы — у 2003 годзе, калі ў Тэгеране лічылі, што ЗША могуць нанесці ўдар па Ісламскай рэспубліцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Ізраіля намякнуў пра ваенны ўдар па Іране Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у ЗША, заклікаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика