Банкаўскас наркотыкі не перавозіў, але этыку парушыў
10.11.2010 13:41
—
Новости Общества
|
Дэпартамент паліцыі Літвы 8 лістапада паведаміў, што не знайшоў пацверджанняў таму, што затрыманы ў жніўні гэтага года ў Беларусі ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі Літвы Лаймонас Банкаўскас перавозіў наркотыкі, аднак абвясціў, што паліцэйскі парушыў этыку. «З прычыны, што з Беларусі не паступіла дадатковай інфармацыі, няма падставаў сцвярджаць, што Банкаўскас здзейсніў злачынства і перавозіў наркотыкі», — сказаў журналістам кіраўнік Дэпартамента Упраўлення ўнутраных расследаванняў Угнюс Чыжунас. Паводле яго словаў, падчас службовага расследавання высветлілі, што Банкаўскас ездзіў у Беларусь за больш танным палівам, што магло негатыўна адбіцца на яго іміджы і іміджы паліцыі. Таму падчас расследавання канстатавалі, што ён парушыў службовую этыку.Па словах Чыжунаса, гэта не першы выпадак, калі Банкаўскас парушае службовую этыку. У дачыненні да яго праводзілі яшчэ чатыры службовыя праверкі. «Прапануецца правесці пазачарговую атэстацыю, падчас якой яго правераць на прафпрыдатнасць», — сказаў Чыжунас. Для аб’ектыўнай ацэнкі законнасці дзеянняў Банкаўскаса і расследавання акалічнасцяў яго затрымання ў Беларусі Дэпартамент паліцыі Літвы звяртаўся ў літоўскую Генпракуратуру з просьбай прадставіць усю наяўную інфармацыю па справе аб затрыманні гэтага паліцэйскага і звярнуцца ў Генпракуратуру Беларусі для атрымання копіі крымінальнай справы. Аднак беларуская Генпракуратура ніякіх дакументаў не дала.Абагульняючы вынікі расследавання версій, якія тлумачаць з’яўленне наркотыкаў у машыне Банкаўскаса, канстатавалі, што падчас расследавання беларускія праваахоўныя органы не далі ніякай інфармацыі, таму няма падставаў сцвярджаць, што Банкаўскас здзейсніў злачынства (перавозіў наркотыкі). Няма таксама падставаў сцвярджаць, што Банкаўскас ведаў пра тое, што ў яго машыне знаходзяцца наркотыкі. Падчас службовага расследавання не было атрымана аб’ектыўных дадзеных, якія дазваляюць высветліць, хто мог пакласці ў машыну Банкаўскаса наркотыкі. Падчас расследавання высветлілася, што аўтамабілем Банкаўскаса часта карысталася высветленая ў выніку расследавання асоба (не паліцэйскі), у якога ёсцьАднак інфармацыі аб тым, што гэты чалавек мог быць звязаны з перавозкай наркотыкаў, не атрымана. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпартамент паліцыі Літвы 8 лістапада паведаміў, што не знайшоў пацверджанняў таму, што затрыманы ў жніўні гэтага года ў Беларусі ротны камандзір муніцыпальнай...
|
|