Па вакансіі ў сталіцы — на кірмаш. 21.by

Па вакансіі ў сталіцы — на кірмаш

16.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, 16 лістапада ў сталіцы адбудзецца кірмаш вакансій для наймальнікаў, якія маюць патрэбу ў кадрах, і грамадзян, што маюць намер працаўладкавацца. Кірмаш пройдзе ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў па адрасе: вул. Чкалава, 7.

Падчас кірмашу вакансій плануецца наладзіць сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, якія шукаюць работнікаў, а таксама правесці кансультаванне па пытаннях занятасці і магчымасцях прафесійнага навучання. Пры гэтым, адзначылі ў камітэце, кірмаш разлічаны не толькі на грамадзян, якія не маюць працы, але і на тых, хто проста шукае сабе іншае месца. Тым больш што варыянты ў такім выпадку ёсць. Па стане на 1 кастрычніка афіцыйны статус беспрацоўнага ў сталіцы мелі 3813 чалавек, і ў той жа час у гарадскім банку звестак службы занятасці налічвалася 18,8 тыс. вакансій, і ў тым ліку 14,7 тыс. вакансій — па рабочых прафесіях.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, 16 лістапада ў сталіцы адбудзецца кірмаш вакансій...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика