Каб у дзеўках не застацца...
16.11.2010
—
Новости Общества
|
За "хуткім" замужжам нярэдка звярталіся да дамавіка. Неабходна было дзевяць разоў прачытаць у прыадчыненае падполле (склеп) прыблізна такія словы: "Гаспадар мой дваравы, будзь мне сват дарагі. Усватай ты мне, Божай рабыні (імя) у мужыкі (імя). У імя Бацькі, і Сына, і Святога Духа. Амін". Дзяўчына павінна была застацца ў хаце адна ў любы чацвер, акрамя святочных, стаць пасярод пакоя і прагаварыць сваю просьбу дамавіку. Пасля гэтага дамавіка трэба пачаставаць чым-небудзь салодкім — цукеркай ці кавалачкам цукру (пакласці ў падмосце ці на стол). Каб паспрыяць хуткаму замужжу, раілі начытаць шлюбную замову на новы грабянец і насіць яго сем дзён запар. 31 ліпеня жанчыны, якія жадалі б выйсці замуж у другі раз, ішлі ў царкву, стаялі ўсю службу і прасілі Іаана Шматпакутнага пра хуткае замужжа. Каб выйсці замуж, дзяўчына імкнулася як мага раней прыйсці ў храм у дзень Пакрова Прысвятой Багародзіцы (14 кастрычніка) і першай паставіць свечку перад выявай Маці Боскай. Лічылася, якая раней усіх свечку паставіць, тая раней за ўсіх і замуж выйдзе. Свае просьбы пра замужжа дзяўчыны звярталі да Параскевы-Пятніцы (дзень ушанавання — 10 лістапада): "Пятніца, святая пакутніца Параскавея, пашлі мне жанішка хутчэй, пашлі хоць старца, абы ў дзеўках не застацца". На Беларусі ў дзень шанавання святога Андрэя Крыцкага (30 лістапада) незамужнія дзяўчыны "адбівалі паклоны". Паўсюдна лічылася, што тая дзяўчына, якая выдужае ўсяночнае дбанне з канонам Андрэя Крыцкага і сорак разоў здзейсніць паклоны, абавязкова сёлета выйдзе замуж. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За "хуткім" замужжам нярэдка звярталіся да дамавіка. Неабходна было дзевяць разоў прачытаць у прыадчыненае падполле (склеп) прыблізна такія словы: ...
|
|