Дзень салідарнасці: Моладзь прарывалася да Адміністрацыі. 21.by

Дзень салідарнасці: Моладзь прарывалася да Адміністрацыі

17.11.2010 00:07 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэпетыцыя 19 снежня?

Маніфестантаў узначальвалі Севярынец і Дашкевіч. Фота svaboda.org.

16 лістапада ў сталіцы прайшоў традыцыйны Ланцуг неабыякавых людзей на Кастрычніцкай плошчы. Традыцыйны, але не звычайны. Удзельнікі паспрабавалі прарвацца да Адміністрацыі прэзідэнта.

Моладзь прынесла на Плошчу партрэты Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Аўтуховіча.

Да юнакоў далучыўся кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, лідэр АГП і давераная асоба кандыдата Раманчука Анатоль Лябедзька, а таксама кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата Рымашэўскага Павел Севярынец.

За Палацам Рэспублікі дзяжурылі аўтазакі і міліцыянты ў цывільным. Маніфестантаў фільмавалі, але не затрымлівалі.

Такія самыя міліцыянты ў цывільным загарадзілі дарогу пратэстоўцам каля будынку Купалаўскага тэатра, калі тыя спрабавалі прайсці да прэзідэнтуры.

Юнакоў патаўклі і паштурхалі, але нікога не затрымалі.

Павал Севярынец заклікаў людзей прыйсці на Плошчу і 24 лістапада, калі адбудзецца першая вялікая сустрэча кандыдатаў з выбарцамі. «Нас будзе значна больш, і з намі будзе больш, чым з імі», -- сказаў ён.


Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика