Да 1000-годдзя Брэста адбудуюць частку старога горада. 21.by

Да 1000-годдзя Брэста адбудуюць частку старога горада

18.11.2010 12:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брэст рыхтуецца да тысячагоддзя. Праграма развіцця горада на найбліжэйшыя гады была прадстаўленая кіраўніку Беларусі падчас яго паездкі па вобласці ў канцы кастрычніка. Атрымана «дабро», вызначаныя меркаваныя крыніцы фінансавання. Днямі старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышанкоў ля планшэтаў з фотамакетамі расказаў журналістам, як зменіцца абласны цэнтр да круглай даты.

Пік урачыстасцяў прыпадае на 2019 г. Дата, зразумела, умоўная. Некалькі гадоў таму археолагі знайшлі ў Брэсцкай крэпасці плавільную печ яшчэ Х стагоддзя. Аднак адлік прынята весці ад года першай летапіснай згадкі, а гэта 1019. На жаль, ад старажытнага Бярэсця цяперашняму Брэсту дасталіся толькі руіны комплексу бернардынцаў на Валынскім умацаванні. Але

ў гарадскіх планах — аднаўленне манастыроў бернардынцаў і бернардынак, а таксама брыгітак. Там размесцяцца Дом шлюбаў, музей горада, гасцініцы і кавярні.

Адраджацца будынкі будуць, дарэчы, па гістарычных чарцяжах. Нашы продкі ўспрынялі рашэнне імператара Мікалая I аб зносе старога горада і будаўніцтве на яго месцы крэпасці вельмі негатыўна. Пад іх напорам усе будынкі, якія зносілі або перабудоўвалі, абмерылі да сантыметра. Зараз брэсцкім архітэктарам трэба будзе вярнуць жамчужыны, якія Брэст страціў уў XIX стагоддзі.

Стане даступным Пагранічны востраў, дзе да Другой сусветнай было адно з умацаванняў крэпасці.

Цяпер гэта памежная зона. Там Аляксандр Палышанкоў абяцае збудаваць мост на Цярэспаль. З выспы да польскага мястэчка — менш за два кіламетрі. Тэма актуальная. Бо зусім хутка жыхары памежжа атрымаюць магчымасць вальней наведваць адно аднаго.

Для разгрузкі цэнтра пракладуць так званы заходні аб’езд. За горад вынесуць рачны порт. У найбліжэйшыя пяць гадоў у Брэсце павінны быць заасфальтаваныя ўсе вуліцы. У тым ліку і самая праблемная, нелюбімая аўтамабілістамі за ямы і праселы асфальт вуліца Янкі Купалы. Будуць будавацца паркоўкі. Шматузроўневыя — на 49 і 99 аўтамабіляў. На наступны год запланаванае ўзвядзенне дзесяці такіх паркінгаў.

Са з’яўленнем у Брэсце палаца водных відаў спорту не пастаўленая кропка і на спартыўных аб’ектах абласнога цэнтра. Побач з лядовым палацам з’явіцца каток пад адкрытым небам. Будзе рэканструяваны гарадскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Ёсць некалькі цікавых праектаў будучага ФАКа. Адзін з іх прадугледжвае будаўніцтва аквапарку, більярднага клуба, боўлінга, цэнтра адаптацыі інвалідаў, рэстарана.

Мусіць вырашыцца праблема, якая перашкаджае Брэсту праводзіць спартыўныя мерапрыемствы сусветнага ўзроўню, — праблема гатэляў. Будуць узведзеныя даўно абяцаныя гатэлі на вуліцах Красназнаменнай, скрыжаванні Фаміна — Гогаля, на Ленінградскай, Інтэрнацыянальнай і Савецкай.

Магчыма, да тысячагоддзя Брэст разрасцецца да трэцяга гарадскога адміністрацыйнага раёна. Цяпер іх два — Маскоўскі і Ленінскі. Трэці прапанавана назваць Зарэчанскім. Яго «выдзяляць» з Маскоўскага. Але для падзелу трэба, каб за Мухаўцом пражывала мінімум 100 тысяч чалавек. Пакуль там 60 тысяч.

Планы амбіцыйныя. Адкуль возьмуцца грошы? Аляксандр Палышанкоў патлумачыў: часткова — з бюджэту, астатняе — за кошт інвестараў. У Брэсце нядаўна былі літоўскія бізнэсоўцы, якія ўжо намецілі будаўніцтва гандлёва-выставачнага цэнтра. Ёсць цікавасць да пэўных праектаў у немцаў. Дарэчы, цяпер у развіццё брэсцкай інфраструктуры штогод укладваецца прыкладна 1,5 трыльёна рублёў. Да 2015 года лічба павялічыцца да 3,7 трыльёна.


Падзяліцца навіной: 
sb.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэст рыхтуецца да тысячагоддзя. Праграма развіцця горада на найбліжэйшыя гады была прадстаўленая кіраўніку Беларусі падчас яго паездкі па вобласці ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика