У Мінску праходзіць сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі
23.11.2010 12:30
—
Новости Общества
|
У беларускім МЗС пачалося сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. Для ўдзелу ў ім напярэдадні вечарам у Мінск прыбыў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Адкрываючы пасяджэнне, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў адзначыў: галоўнае пытанне парадку дня — аналіз ходу выканання сумеснай двухгадовай праграмы ўзгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі. Мартынаў падкрэсліў, што ўсе пытанні сённяшняга пасяджэння «вельмі актуальныя» для абодвух бакоў. «Абодва МЗС працуюць не толькі над двухбаковымі адносінамі, але і над тымі выклікамі, якія звязаны з наступствам сусветнага эканамічнага крызісу, мадэрнізацыямі нашых эканомік. Наяўнасць гэтых выклікаў толькі садзейнічае паспяховай актывізацыі нашага ўзаемадзеяння», — лічыць міністр. Ён, у прыватнасці, выказаў падзяку расійскім калегам за падтрымку ў ААН ініцыятывы Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі. Акрамя таго, заявіў Мартынаў, Беларусь зацікаўлена ў тым, каб Расія ўдзельнічала ў рэгіянальных праектах у межах Усходняга партнёрства. «Важна папрацаваць і над тым, каб Еўрасаюз і Мытны саюз не ішлі па разыходных траекторыях, а ў нейкі момант пачалі ўзаемадзейнічаць на эканамічнай платформе», — сказаў кіраўнік беларускага МЗС. Яго расійскі калега Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, адзначыў: і Расія, і Беларусь «адкрытыя для адносін з усімі краінамі на аснове ўзаемнай павагі і ўзаемавыгаднасці». Паводле слоў Лаўрова, на сённяшнім пасяджэнні калегій будзе абмеркаваны комплекс пытанняў, звязаных з дзейнасцю інтэграцыйных структур на прасторы СНД. «На Савеце кіраўнікоў дзяржаў СНД, які адбудзецца ў наступным месяцы ў Маскве, будуць падведзены вынікі старшынства там Расіі. Ёсць пра што пагаварыць і ў святле перадачы старшынства Беларусі ў АДКБ», — сказаў Лаўроў. Асобная ўвага, адзначыў ён, будзе нададзена пытанню супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. «Мы з павагай ставімся да тых інтарэсаў, які Еўрасаюз мае на прасторы СНД, — заявіў Лаўроў. — Мы падтрымліваем развіццё адносін паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі арганізацыямі, уключаючы Савет Еўропы». Кіраўнік расійскага МЗС, у прыватнасці, нагадаў, што Расія садзейнічала ўключэнню Беларусі ў якасці назіральніка ў праграму ЕС «Паўночнае вымярэнне». Як паведамлялася раней, 2 лістапада на міністэрскай сустрэчы ўдзельнікаў гэтага праекта ў Осла Лаўроў заявіў: Расія разлічвае на прыняцце рашэння аб наданні Беларусі статуса назіральніка ў межах «Паўночнага вымярэння» (удзельнікамі гэтай праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з’яўляюцца Германія, Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія і Расія). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускім МЗС пачалося сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. Для ўдзелу ў ім напярэдадні вечарам у Мінск прыбыў... |
|