АБЗАЦ
26.11.2010
—
Новости Общества
|
Беларускія памежнікі прыступілі да вывядзення новай пароды службовых сабак. Як адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, работы вядуцца на высокім навуковым узроўні сумесна з Віцебскай ветэрынарнай акадэміяй, а таксама з калегамі з Бельгіі і Германіі. Аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі загарэўся падчас руху па вуліцы Платонава ў Мінску. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі па выкліку, устанавілі, што загарэлася ў маторным адсеку аўтамабіля. У выніку агнём пашкоджаныя маторны адсек, панэль прыбораў і лабавое шкло. Салон "хуткай" моцна закураны. Машына ехала з гаража ў 3-ю клінічную бальніцу. У кабіне быў толькі кіроўца, які паспеў выскачыць. Мяркуемая прычына загарання — разгерметызацыя паліўнага патрубка. Увечары 24 лістапада сур'ёзнае ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Арлоўская і Карастаянавай у Мінску. Аўтамабіль БМВ страціў кіраванне і ледзь не ўрэзаўся ў сцяну жылога дома. Іншамарка літаральна вылецела з праезнай часткі, моцна ўдарылася аб бардзюр, праехала ў некіруемым заносе каля 20 м па тратуары і спынілася, ударыўшыся ў дрэва, у лічаных сантыметрах ад сцяны 5-павярховіка. Як выявілася, ДТЗ было справакаванае няўважлівасцю маладой кіроўцы аўтамабіля "Лексус", якая не заўважыла БМВ і пачала паварочваць. На шчасце, на той час на тратуары не было мінакоў. Кіроўца БМВ не пацярпеў, віноўніцы ДТЗ пагражае буйны штраф ці пазбаўленне правоў. ПОЎНЫ АБЗАЦГрамадзяне Літвы перапраўлялі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі праз возера па вяроўцы. Полацкія памежнікі атрымалі інфармацыю ад літоўскіх калег аб затрыманні на беразе возера Аліварда двух грамадзянаў Літвы, у якіх было выяўлена 12 скрыняў цыгарэт. У раён затрымання рушыла трывожная група. Пры абследаванні берагавой лініі выявілі канец вяроўкі даўжынёй 400 м. У в. Вазгяленцы Браслаўскага раёна быў затрыманы 25-гадовы грамадзянін Літвы, у якога не было дакументаў на знаходжанне ў памежнай зоне. Ён перасек мяжу на лодцы, да якой была прывязана вяроўка. Затрыманы загрузіў цыгарэты, а яго саўдзельнікі на другім беразе цягнулі кантрабандны груз. Праводзіцца разбор. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзяне Літвы перапраўлялі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі праз возера па вяроўцы. Полацкія памежнікі атрымалі інфармацыю ад літоўскіх калег аб затрыманні...
|
|