У свет выходзіць мастацкі канверт з арыгінальнай маркай, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 21.by

У свет выходзіць мастацкі канверт з арыгінальнай маркай, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у пятніцу, 26 лістапада, выпускае ў абарачэнне тыражом больш за 10 тыс. экзэмпляраў мастацкі канверт з арыгінальнай маркай "80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча".

Намінал маркі "А" на ім адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г уключна ў межах Рэспублікі Беларусь. На марцы сталічны мастак Яўген Сіманенка адлюстраваў партрэт вядомага беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка і кінасцэнарыста. А на канверце — мастацкую кампазіцыю па матывах гістарычных твораў У. Караткевіча. Як расказалі ў РУП "Белпошта", месцам гашэння навінкі спецштэмпелем "Першы дзень" вызначана аддзяленне паштовай сувязі № 11 горада Оршы, радзімы Уладзіміра Сямёнавіча.

Віктар КУШНАРОЎ, "Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у пятніцу, 26 лістапада, выпускае ў абарачэнне тыражом больш за 10 тыс. экзэмпляраў мастацкі канверт з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика