Мабільнік падвёў пад манастыр. 21.by

Мабільнік падвёў пад манастыр

26.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяўчына за пару секунд да ДТЗ размаўляла па тэлефоне

Ў Мінску аўтамабіль "Фіат-Брава", за рулём якога знаходзілася дзяўчына, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з фурай: кіроўца маленькай машыны пацярпела — яе праз пярэдняе пасажырскае шкло выкінула на газон.

Паводле звестак старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС Таццяны Таляронак, зыходзячы з папярэдняй інфармацыі, за пару секунд да аварыі дзяўчына размаўляла па мабільніку. Пасля размовы яна паклала тэлефон у сумачку, якую кінула на задняе сядзенне, адцягнула ўвагу і ў выніку не справілася з кіраваннем. Дзяўчына, якая атрымала вадзіцельскае пасведчанне крыху больш за год таму, не палічыла неабходным прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху, што і прывяло яе на бальнічны ложак.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчына за пару секунд да ДТЗ размаўляла па тэлефоне Ў Мінску аўтамабіль "Фіат-Брава", за рулём якога знаходзілася дзяўчына, выехаў на сустрэчную паласу і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика