Сродкі саюзнага бюджэту Беларусі і Расіі працуюць эфектыўна
26.11.2010
—
Новости Общества
|
У гэтым маглі пераканацца ўдзельнікі прэс-тура з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Архангельска, Краснаярска, Смаленска і іншых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, якія азнаёміліся з працай пункта мытнага афармлення "Брузгі-2" і Гродзенскай памежнай групы. 20 гадоў таму, калі быў адчынены гэты, цяпер буйнейшы ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні пункт, яго сутачная прапускная здольнасць складала ўсяго каля 600 легкавікоў, а грузавыя аўтамабілі праязджалі толькі ў выключных выпадках, згодна з міжнароднымі дагаворамі. А цяпер адчуйце розніцу. Пасля завяршэння напрыканцы 2007 года рэканструкцыі пункт "Брузгі-2" разлічаны на пропуск у суткі 5 тысяч транспартных сродкаў, у тым ліку 4 тысяч легкавых аўтамашын, 750 — грузавых, 250 аўтобусаў і матацыклаў. Гэта стала магчымым за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і саюзнага бюджэту Беларусі і Расіі ў рамках праграмы развіцця мытнай інфраструктуры на тэрыторыі нашай краіны. "У чым жа канкрэтна расійскія інтарэсы тут, на заходняй мяжы Беларусі?" — цікавіліся журналісты ў начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юрыя Сянько. Ён патлумачыў, што на Расійскую Федэрацыю разлічана каля 70 працэнтаў транспартных плыняў. Транзіт у Расію ў зоне дзейнасці мытні летась склаў больш за 5,4 мільёна тон тавараў, знешнеэканамічную дзейнасць ажыццяўляла больш за 1700 суб'ектаў гаспадарання, сярод якіх шмат расійскіх. І, зразумела, для добрасумленных удзельнікаў міжнародных грузаперавозак павінны быць створаны спрыяльныя ўмовы ў пунктах пропуску. Што і робіцца. Каб скараціць час на афармленне транспарту, грузаў, укараняюцца найноўшыя тэхналогіі, сярод якіх электронная сістэма папярэдняга інфармавання: перавозчык яшчэ не прыбыў на мяжу, а мытня ўжо працуе з адпаведнай дакументацыяй. На ўзбраенне мытнікаў паступілі інспекцыйна-доглядныя комплексы, якія "знаёмяцца" з таварам, нават не адчыняючы грузавое аддзяленне, — накшталт медыцынскага рэнтгену. У выніку, напрыклад, на шляху ў Расію спынілі буйную партыю адзення, якое перамяшчалася праз мяжу як... трубы. Пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва абмяркоўваліся і на сустрэчы журналістаў з кіраўніцтвам вобласці. На думку старшыні Гродзенскага абвыканкама Сямёна Шапіры, плённа развіваюцца гандлёва-эканамічныя сувязі Прынёманскага краю з Масквой, ёсць узаемавыгадныя праекты са Смаленскай вобласцю, іншымі рэгіёнамі Расіі. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым маглі пераканацца ўдзельнікі прэс-тура з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Архангельска, Краснаярска, Смаленска і іншых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, якія...
|
|