На могілках "Калодзішчы" рыхтуюць участак для пахаванняў па заходнім узоры
26.11.2010
—
Новости Общества
|
На могілках "Калодзішчы" рыхтуюць эксперыментальны ўчастак. Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы УП "Спецкамбінат камунальна-бытавога абслугоўвання" Сяргей Тур, гэта газонная пляцоўка памерам 100 на 30 метраў, прызначаная для пахаванняў па заходнім узоры і разлічаная на 300 месцаў. Тут не будзе магільных узгоркаў і агароджаў, толькі надмагільны камень пэўнай вышыні. Перавагамі стануць эканомія зямлі, а для родных нябожчыка — зніжэнне затрат на добраўпарадкаванне ў параўнанні з традыцыйнымі магіламі. Хаваць тут можна будзе ў наступным годзе. Аляксандр ФІЛІПОВІЧ, "Мінск—Навіны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На могілках "Калодзішчы" рыхтуюць эксперыментальны ўчастак. Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы УП "Спецкамбінат камунальна-бытавога... |
|