На прэзідэнцкіх выбарах ФПБ падтрымае Аляксандра Лукашэнку. 21.by

На прэзідэнцкіх выбарах ФПБ падтрымае Аляксандра Лукашэнку

27.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выбарах Прэзідэнта Беларусі 19 снежня 2010 года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падтрымае дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры федэрацыі, такое рашэнне аднагалосна было прынята на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета ФПБ.

Старшыня Прэзідыума ФПБ Леанід Козік, выступаючы на пасяджэнні, адзначыў, што членаў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, — больш як 4 млн чалавек, гэта 95 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. "Федэрацыя прафсаюзаў прадстаўляе тых, хто працуе, хто сваімі рукамі будуе будучыню Беларусі. За нашымі спінамі працоўныя калектывы, і мы нясём адказнасць за іх дабрабыт, стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Менавіта таму наш выбар відавочны — гэта дзеючы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка", — сказаў Леанід Козік.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выбарах Прэзідэнта Беларусі 19 снежня 2010 года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падтрымае дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Як паведамілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика