Рэспубліканская рада па справах культуры і мастацтва створаны ў Беларусі. 21.by

Рэспубліканская рада па справах культуры і мастацтва створаны ў Беларусі

29.11.2010 12:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прынята пастанова Савета Міністраў ад 24 лістапада № 1719 «Аб стварэнні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Высокі статус рады (савета) дасць магчымасць абмяркоўваць і ўносіць на разгляд урада прапановы па ключавых праблемах развіцця культуры і мастацтва, па вызначэнню асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і канкрэтных мер па яе рэалізацыі, падтрымцы канкрэтных грамадска значных культурных праектаў.

У склад савета ўвайшлі аўтарытэтныя дзеячы культуры і мастацтва, такія як народныя артысты СССР і Беларусі Расціслаў Янкоўскі, Валянцін Елізар’еў, народныя артысты Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, Міхаіл Фінберг, Анатоль Ярмоленка, старшыні творчых саюзаў, навуковыя супрацоўнікі і грамадскія дзеячы Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, прадстаўнікі рэгіёнаў, а таксама папулярныя артысты Алег Хаменка, Вольга Гайко.

На першым пасяджэнні савета, якое адбудзецца ў студзені 2011 года, Міністэрства культуры плануе прапанаваць да разгляду пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама развіцця тэатральнага мастацтва.

Работа Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва дасць магчымасць забяспечыць больш шырокі ўдзел творчай інтэлігенцыі ў ажыццяўленні дзяржаўнай культурнай палітыкі, аб’ектыўную ацэнку праблемных пытанняў і распрацоўку канкрэтных мер па іх выкананню, адзначылі ў міністэрстве.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынята пастанова Савета Міністраў ад 24 лістапада № 1719 «Аб стварэнні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика