Міліцыя ўжыла супраць жанчыны фізічную сілу
13.12.2010 16:08
—
Новости Общества
|
За тое, што тая адмовілася зачыніць фортку перад прыездам картэжу Лукашэнкі Гэта гісторыя адбылася ў жніўні. Тады дзеля бяспекі кіраўніка дзяржавы супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ў Пацярпелая Алена Засценчык, выкладчык аднаго са сталічных ВНУ, лічыць, што толькі пад ціскам суседзяў, якія чулі штурм яе кватэры і выйшлі на калідор, супрацоўнікі міліцыі перасталі выкручваць ёй рукі. Жанчына звярнулася з заявай у пракуратуру Цэнтральнага раёна. Праваабаронца Сяргей Усцінаў, які дапамагаў Алене ў складанні скаргі, тлумачыць: «Само патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі зачыніць форткі не заснавана на законе. Ніводны нарматыўны прававы акт не прадпісвае патрабаванне зачыніць форткі жыхарам без іх згоды,а недатыкальнасць жылля з’яўляецца неад’емным Канстытуцыйным правам грамадзянаў». Пацярпелая атрымала нядаўна адказ з пракуратуры Цэнтральнага раёна. Там не пабачылі ў міліцэйскіх дзеяннях прыкметаў злачынства. «Праверка, якая праводзіцца пракуратурай Цэнтральнага раёна, з’яўляецца не поўнай, не аб’ектыўнай і не ўсебаковай. Першапачаткова пацярпелай не было выдадзена накіраванне на праходжанне судовай медыцынскай экспертызы, не былі апытаны суседзі, якія бачылі адбывалае,« — заявіў праваабаронца Сяргей Усцінаў. — Мы ўжо падалі скаргу на адмову ў завядзенні крымінальнай справы ў пракуратуру горада Мінска, і будзем далей дамагацца аб’ектыўнага расследавання гэтай справы» . Варта адзначыць, на ўсебеларускім народным сходзе Лукашэнка зазначыў, што «галоўным прынцыпам дзейнасці органаў унутраных спраў павінна быць ветлівае і ўважлівае стаўленне да людзей. (…) Людзі не павінны баяцца міліцыі, а павінны бачыць у іх памагатых і абаронцаў». Падзяліцца навіной:
ЮМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За тое, што тая адмовілася зачыніць фортку перад прыездам картэжу Лукашэнкі.
|
|