Саюз пісьменнікаў Беларусі заклікае выбаршчыкаў падтрымаць курс дзяржавы на стварэнне. 21.by

Саюз пісьменнікаў Беларусі заклікае выбаршчыкаў падтрымаць курс дзяржавы на стварэнне

15.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым гаворыцца ў звароце прэзідыума творчай грамадскай арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

"Мінулыя гады дакладна засведчылі: курс, выбраны кіраўніцтвам краіны, быў правільным, стваральным. Беларусь, якая ў пачатку 90-х гадоў знаходзілася на краі бездані, не толькі ўстаяла, пазбегла катастрофы, але захавала, умацавала і цяпер развівае эканоміку, набыла палітычную стабільнасць, грамадскую згоду, стала вядомай у свеце". Пісьменнікі падкрэсліваюць, што ў Беларусі ўзводзяцца жыллё, прамысловыя, культурныя і спартыўныя аб'екты, развіваецца прамысловасць і сельская гаспадарка. Сацыяльны клопат дзяржавы ахоплівае ўсе слаі народа: працаўнікоў, дзяцей, навучэнскую моладзь, пенсіянераў, ветэранаў вайны і працы, інвалідаў. "Планы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку — пераканаўчае сведчанне таго, што і ў далейшым дзяржава мае намер ісці выбраным курсам". Саюз пісьменнікаў Беларусі быў створаны ў 2005 годзе, цяпер ён аб'ядноўвае амаль 600 майстроў слова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым гаворыцца ў звароце прэзідыума творчай грамадскай арганізацыі, паведамляе БЕЛТА. "Мінулыя гады дакладна засведчылі: курс, выбраны кіраўніцтвам краіны,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика