Фальсіфікатары, выкрытыя падпалкоўнікам Казловым, зноў у камісіях
17.12.2010 10:37
—
Новости Общества
|
Сёння актывісты грамадскай кампаніі «Грамадзянін» наведалі сталічны ўчастак для галасавання № 24. Чальцоў выбарчай камісіі гэтага ўчастку заспелі на фальсіфікацыях падчас парламенцкіх выбараў 2008 г. У сімвалічных позвах паведамляецца, што для парушальнікаў выбарчага заканадаўства прадугледжваецца крымінальная адказнасць і пакаранне ў выглядзе да 5 гадоў пазбаўлення волі. Такі напамін атрымае кожны з 8976 чальцоў участковых выбарчых камісіяў. Актывісты настойваюць на тым, каб кожны чалец камісіі, які парушыў «выбарчы» артыкул Крымінальнага кодэксу, 20 снежня добраахвотна прыйшоў з пашпартам у мясцовы аддзел міліцыі. Пра гэта распавёў адзін з каардынатараў кампаніі «Грамадзянін» Вячаслаў Дыянаў. Старшыня камісіі Аляўціна Гладкая выказала абурэнне з нагоды візіту актывістаў, заявіўшы, што яна «як старшыня і чальцы яе камісіі заўсёды сумленна выконвалі свой абавязак». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты кампаніі «Грамадзянін» уручылі ім сімвалічныя позвы.
|
|