Хрысціянскія дэмакраты запрашаюць да Ратушы на Малітву за Беларусь
17.12.2010 10:37
—
Новости Общества
|
Запрашаем вас на Малітву за Беларусь, якая адбудзецца ў пятніцу, 17 снежня, на плошчы Свабоды ў Менску (каля гарадзкой Ратушы). Пачатак малітвы а 18.00. Мы запрашаем прыйсьці на малітву усіх хрысьціянаў, хто неабыякавы да сваёй краіны. Вернікі розных хрысьціянскіх канфэсіяў будуць супольна маліцца за тое, каб Божая воля зьдзяйсьнялася ў Беларусі. Прыходзьце самі і запрашайце сяброў, сваякоў і знаёмых. Няхай Бог дабраславіць Беларусь і дасьць нам сваю Міласьць, Праўду і Свабоду! Мы верым, што, як напісана ў Божым Слове, “шмат можа ўзмоцненая малітва справядлівага” (Якуба, 5:16). Кантактны тэл. (29) 651-26-65 (Аляксей). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запрашаем вас на Малітву за Беларусь, якая адбудзецца ў пятніцу, 17 снежня, на плошчы Свабоды ў Менску (каля гарадзкой Ратушы). Пачатак малітвы а 18.00.Мы запрашаем... |
|