Расклад цягнікоў у святы. 21.by

Расклад цягнікоў у святы

18.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыгарадныя электрацягнікі са сталіцы ў кірунку Маладзечна, Баранавіч, Асіповіч і Оршы 24 і 31 снежня, а таксама 6 студзеня будуць курсіраваць па раскладзе пятніцы.

25 снежня, 1, 7 і 8 студзеня па гэтых кірунках прыгарадныя саставы будуць хадзіць па раскладзе суботы, а 26 снежня, 2 і 9 студзеня — па раскладзе нядзелі. 24-26 і 30-31 снежня будзе прызначаны шэраг дадатковых цягнікоў з Мінска да Талькі, Пухавіч, Стоўбцаў, Оршы, Барысава і Маладзечна. 29 снежня ў 16.50 з Мінска ў Віцебск адправіцца цягнік №118. 10 і 12 студзеня да паслуг пасажыраў прадугледжаны дадатковы цягнік № 437 Мінск — Брэст, які адправіцца ў 0.35. Цягнік № 403 у тым жа кірунку пойдзе ў 11.40 7 снежня. На Маскву дадатковыя цягнікі прызначаюцца: № 208 — 18, 30-31 снежня (адпраўленне ў 21.47); № 502 — 31 снежня, 1-2 студзеня (адпраўленне ў 19.30); № 503 — 7, 9, 10 студзеня (адпраўленне ў 19.30).

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгарадныя электрацягнікі са сталіцы ў кірунку Маладзечна, Баранавіч, Асіповіч і Оршы 24 і 31 снежня, а таксама 6 студзеня будуць курсіраваць па раскладзе пятніцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика