"Па радку "доўг за прадпрыемствам" адлюстроўвалася заработная плата — нарастаючым вынікам за тры месяцы". 21.by

"Па радку "доўг за прадпрыемствам" адлюстроўвалася заработная плата — нарастаючым вынікам за тры месяцы"

18.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ ў сакавіку работнікі аднаго з СВК у Шчучынскім раёне атрымалі разліковыя лісткі: будзённая справа. Разам з іншымі і наша заяўніца — даглядчык жывёлы на комплексе. У тым лістку жанчына ўбачыла радок "доўг за прадпрыемствам". Насупраць была сума запазычанасці за тры папярэднія месяцы — 1 820 000 рублёў агулам за снежань, студзень, люты. Аднак, сцвярджала далей жанчына, гэтых грошай яна потым так і не атрымала. Больш за тое, пасля з разліковага лістка знік і сам радок адносна доўгу прадпрыемства. Заяўніца далей распавяла, што куды толькі потым ні звярталася, нічога не магла дабіцца. Толькі адзінае тлумачэнне: адбыўся камп'ютарны збой. Аднак жанчына ў гэтыя словы не верыць.

А чаму? З тэхнікай такое часам здараецца. Але нават калі не браць да ўвагі збой, доўг прадпрыемства перад сабой кожны работнік, які недаатрымаў нейкую частку заробленага, можа самастойна вылічыць. Няхай не цалкам дакладную лічбу, але хоць бы прыкладную, абапіраючыся на лічбы папярэдніх выплат. Нават калі меркаваць па ўзроўні заробку, ці мог у жанчыны ўтварыцца такі доўг за тры месяцы — на 1,8 мільёна, калі яна сама гаварыла, што сярэдняя зарплата яе складае каля 600 тысяч рублёў? Як толькі мы паспрабавалі ўдакладніць гэта, жанчына тут жа змяніла сваё пытанне: маўляў, я ўвогуле не ведаю, як мне налічваюць грошы. Дапамажыце разабрацца: заробак ідзе ад пагадзіннай аплаты або ад прывагі жывёлы?

З гэтым пытаннем мы звярнуліся ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама. Там нам пацвердзілі, што работніца СВК скардзілася не толькі ў раён. І па сутнасці праблемы ёй даваўся адказ.

— Налічэнне заработнай платы ў СВК адбываецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб аплаце працы, распрацаваным і зацверджаным агульным сходам упаўнаважаных па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам, за выкананы аб'ём работ па нормах выпрацоўкі і расцэнках, устаноўленых зыходзячы з тарыфнага разраду выконваемых работ, — удакладніла яшчэ раз па нашай просьбе начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алена ІВАНЧЫК, якая ўжо раней разбіралася ў сітуацыі заяўніцы з выездам на месца. — Была праведзена праверка правільнасці налічэння заработнай платы за снежань 2009 года, студзень—сакавік 2010 года. За гэты перыяд устаноўленая норма працоўнага часу работніцай жывёлагадоўлі была выкананая. Аплата праводзілася за выкананы аб'ём работ — прывагу, іншым словам. Налічэнне аплаты працы праводзілася за атрыманую прадукцыю па расцэнках, разлічаных з тарыфнай стаўкі разраду адпаведнага віду работ.

Што ж датычыцца доўгу за прадпрыемствам, нам пацвердзілі таксама: на момант выдачы першага разліковага лістка за сакавік 2010 года праграма яшчэ не была дастаткова адладжаная. "Па радку "доўг за прадпрыемствам" адлюстроўвалася заработная плата нарастаючым вынікам за снежань 2009 года і студзень-люты 2010 года". Агучаная ў самым пачатку лічба ў 1,8 мільёна — гэта заробак за тры месяцы плюс адпускныя за 31 каляндарны дзень. У красавіку спецыялістамі ўлік быў канчаткова наладжаны, і цяпер разліковыя лісткі фарміруюцца належным чынам.

...Падчас разбору сітуацыі са скаргай у газету жанчыны высветлілася, што работніца СВК яшчэ раз нядаўна звярталася да эканамістаў гаспадаркі. Прасіла, каб у яе разліковым лістку дакладна пазначаліся ўсе зробленыя ёю на ферме віды работ і аплата за гэтую працу. Алена Іванчык заўважыла, што камп'ютарнай праграмай такога не прадугледжана.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў сакавіку работнікі аднаго з СВК у Шчучынскім раёне атрымалі разліковыя лісткі: будзённая справа. Разам з іншымі і наша заяўніца — даглядчык жывёлы на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика