Рэнан Брэсан атрымаў беларускае грамадзянства. 21.by

Рэнан Брэсан атрымаў беларускае грамадзянства

21.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За нашу зборную бразілец зможа выступаць у 2012 годзе

У мінулую пятніцу беларуская федэрацыя футбола завяршыла сезон урачыстай цырымоніяй, падчас якой назвала лепшых гульцоў і трэнераў. Лепшым футбалістам краіны стаў варатар нацыянальнай зборнай і піцерскага "Зеніта" Юрый Жаўноў. Праўда, убачыць яго ў Мінску не ўдалося — з-за забастовак у грэчаскім аэрапорце галкіпер не змог своечасова вылецець на радзіму.

Большую частку прызоў сабраў чэмпіён краіны — барысаўскі БАТЭ. Віктар Ганчарэнка стаў лепшым трэнерам Беларусі-2010. І акрамя прызоў ад федэрацыі, атрымаў падарунак ад аднаго са спонсараў — авіябілеты нямецкай авіякампаніі. А бразільскі легіянер барысаўскага клуба Рэнан Брэсан ўвогуле стаў пераможцам у трох намінацыях — лепшы гулец, лепшы паўабаронца, лепшы бамбардзір. Дарэчы, як паведаміў падчас узнагароджання футбаліста кіраўнік федэрацыі Генадзь Нявыглас, з пятніцы Рэнан мае беларускае грамадзянства. Праўда, за зборную ён зможа выступаць не раней 2012 года, калі споўніцца пяць гадоў з моманту яго першага выступлення за беларускі клуб. Лепшым абаронцам стаў футбаліст БАТЭ Аляксандр Юрэвіч, лепшым нападаючым — яго аднаклубнік Віталь Радзівонаў, лепшым варатаром — Сяргей Верамко.

Разбавіць гегемонію БАТЭ ўдалося хіба што ў неспецыфічных намінацыях. Прыз імя Аляксандра Пракапенкі "За футбольны талент і самааддачу ў гульні за Беларусь" атрымаў гулец зборнай і казанскага "Рубіна" Сяргей Карніленка. А галоўны трэнер моладзевай зборнай, якая прабілася ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, Георгій Кандрацьеў атрымаў спецыяльны прыз "За трэнерскае дасягненне года". Са сцэны Георгій Пятровіч самакрытычна прызнаўся, што такіх прызоў, напэўна, не існуе, і паабяцаў зрабіць усё, каб заваяваць пуцёўку на Алімпіяду ў Лондан.

У клубных намінацыях прыз "Глядацкіх сімпатый" таксама паехаў у Барысаў. Сталічнае "Дынама" першынствавала двойчы: за гульню "Двума складамі" (ачкі, набраныя асноўнай камандай і дублёрамі) і як "Пагроза аўтарытэтаў" (найбольшая колькасць ачкоў, адабраных у прызёраў). На гэта генеральны дырэктар "Дынама" Валерый Стральцоў не без іроніі заўважыў: "Зараз пагроза аўтарытэтаў, а хутка, глядзіш, і самі аўтарытэтамі станем". Але зразумела, што такія прызы для амбіцыйнага сталічнага клуба вельмі слабае суцяшэнне. Салігорскі "Шахцёр" быў уганараваны прызам "Справядлівая гульня" (улічваліся ацэнкі інспектараў матчаў), а ў намінацыі "За волю да перамогі" сёлета перамог магілёўскі "Днепр". Лепшым арбітрам не ў першы раз стаў гамяльчанін Аляксей Кульбакоў.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За нашу зборную бразілец зможа выступаць у 2012 годзе У мінулую пятніцу беларуская федэрацыя футбола завяршыла сезон урачыстай цырымоніяй, падчас якой назвала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика