Як звалі беларускага фотамастака, які пакідаў на здымках таемную манаграму "ЛД"?
21.12.2010
—
Новости Общества
|
Алесь Матафонаў працягвае паглыбляцца ў "лабірынты" гісторыі. На тэлеканале ЛАД з 18 снежня стартуе трэці сезон яго аўтарскай перадачы "Лабірынты". Сезон пачнецца цыклам перадач, прысвечаных гісторыі беларускага фотамастацтва. Першы фільм з цыкла "Лабірынты гісторыі беларускага фотамастацтва" прысвечаны пачатку і росквіту беларускай фатаграфіі. Аўтар праводзіць паралелі ў развіцці фатаграфічнай справы Парыжа, Масквы, Пецярбурга і Мінска. Гледачы даведаюцца пра загадкавую гісторыю першага вядомага фотаздымка ў Беларусі, які зрабіў Антон Прушынскі. — Ідэя зрабіць цыкл фільмаў пра гісторыю беларускага фотамастацтва прыйшла не адразу, — прызнаецца "Звяздзе" аўтар, вядучы і рэжысёр праекта Алесь МАТАФОНАЎ. — Цягам двух гадоў я шмат падарожнічаў і рабіў здымкі — для сябе, пасля ў мяне ўзнікла ідэя высветліць, як нараджалася беларускае фотамастацтва. І калі я пачаў распрацоўваць гэтую тэму, быў прыемна здзіўлены: у Беларусі ёсць кім і чым ганарыцца. Напрыклад, працамі графа Бенядыкта Тышкевіча з сядзібы Вялае на Валожыншчыне, які быў вельмі таленавітым і цікавым фотамастаком. Але, на жаль, сёння малавядомым. Другі фільм раскажа пра віцебскага фатографа, які вынайшаў шторна-шчылінны затвор, Сігізмунда Юркоўскага. Юркоўскі, вядомы як аўтар партрэтаў мастака Ільі Рэпіна, стварыў славутую калекцыю фотаздымкаў гарадскога пейзажу Віцебска канца ХІХ стагоддзя. Пра сенсацыю ў сусветнай фатаграфіі — знаходку фотаальбома беларускага графа Бенядыкта Тышкевіча ў Парыжскай антыкварнай краме, распавядзе трэці фільм цыкла. 86 яго фотаздымкаў, большая частка якіх зроблена ў Беларусі, захоўваюцца ў Музеі фатаграфіі Нісефора Ньепса ў Францыі. Аўтар праводзіць уласнае расследаванне творчай спадчыны графа і высвятляе, што часткова яна захавалася і ў Беларусі. Апошняя, чацвёртая, серыя фільма прысвечана гісторыі таемнай манаграмы "ЛД", якую пакідаў на сваіх фотаздымках невядомы беларускі фотамастак ХХ стагоддзя. Двухгадовыя пошукі дазволілі адкрыць новае імя ў гісторыі айчыннай культуры. Ім аказаўся навуковец і педагог, вынаходнік і фатограф, першы ў Беларусі выкладчык тэарэтычнай і практычнай фатаграфіі Леў Дашкевіч. Серыі новага сезона "Лабірынтаў" будуць выходзіць па суботах у ранішнім эфіры тэлеканала ЛАД. Ілья ЛАПАТО. Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алесь Матафонаў працягвае паглыбляцца ў "лабірынты" гісторыі. На тэлеканале ЛАД з 18 снежня стартуе трэці сезон яго аўтарскай перадачы "Лабірынты". Сезон... |
|