Міні-сакрэты ад зімовых кілаграмаў. 21.by

Міні-сакрэты ад зімовых кілаграмаў

21.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З-за кароткіх дзён і часта дрэннага надвор'я менш часу застаецца на прагулкі і больш адводзіцца тэлесерыялам. Вось і прыбаўляем мы ў вазе. І ўсё ж, ведаючы маленькія сакрэты, "сезоннай" паўнаты можна пазбегнуць.

1. Змяніце прывычны для зімовага часу рацыён.

Часцей уключайце ў меню нізкакаларыйную свежую ці свежазамарожаную гародніну і садавіну — крыніцу вітамінаў, мінералаў, клятчаткі і вугляводаў. Поснае мяса (кураціна, індычына, ялавічына), рыба дазваляюць гатаваць разнастайныя нізкакаларыйныя, дыетычныя першыя і другія стравы, закускі, багатыя бялком, які вельмі неабходны для правільнага абмену рэчываў. Не захапляйцеся мяснымі прадуктамі з высокім утрыманнем тлушчу (напрыклад, сасіскамі, каўбасой). Вашым хлебам на зімовы перыяд няхай стануць хлябцы, жытні або з вотруб'ем хлеб, а не пшанічны батон і здобная булачка.

Ежу гатуйце на алеі, а салаты запраўляйце натуральным ёгуртам, аліўкавым, кукурузным або льняным алеем. Маянэз і смятану няма патрэбы зусім выключаць з рацыёну — выкарыстоўвайце іх у невялікай колькасці.

Ешце часцей (5—6 разоў на дзень) і пакрысе, захоўваючы пры гэтым каларыйнасць рацыёну, якая зімой не павінна быць менш як 2000 ккал.

2. Шукайце спосабы "актывізаваць" абмен рэчываў.

Напрыклад, калі вы возьмеце за звычку размаўляць па тэлефоне стоячы, то будзеце страчваць удвая больш калорый. Любіце глядзець тэлевізар? Не лянуйцеся кожныя 30—40 хвілін устаць і пацягнуцца, паскакаць, зрабіць некалькі прысяданняў. Вы згубіце прыкладна на 10% больш калорый, калі прывучыце сябе чытаць ці праглядаць газету, седзячы прама, а не разваліўшыся ў крэсле.

3. Больш рухайцеся.

Для таго, каб утрымаць вагу ў норме, зусім неабавязкова трэніравацца да знясілення. Важна кожны дзень прысвячаць фізічнай нагрузцы (зарадцы, плаванню, хадзе, катанню на каньках) хоць бы 30 хвілін і рабіць гэта з задавальненнем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З-за кароткіх дзён і часта дрэннага надвор'я менш часу застаецца на прагулкі і больш адводзіцца тэлесерыялам. Вось і прыбаўляем мы ў вазе. І ўсё ж, ведаючы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика