"Прыйшла сяброўка ў госці. Засталася ў верхнім адзенні — холадна"
21.12.2010
—
Новости Общества
|
Каторы год запар пакутуе ад нізкай тэмпературы ў кватэры ў зімовы час мінчанка з дома № 40 па 2-м завулку Р. Люксембург. Штогод павінна прасіць нешта зрабіць работнікаў ЖЭСа, прычым кардынальна, а не проста з нагоды прадзьмуць батарэі, але сітуацыя ўсё роўна паўтараецца наступным разам. — Зараз у кватэры плюс 15. Хварэю ўжо тры тыдні і палёгкі няма. Зноў звярнулася ў ЖЭС-14. Прыйшоў адтуль работнік, замераў тэмпературу. Уздыхнуў: нешта трэба рабіць. І сышоў. У бліжэйшы час зноў трэба чакаць пахаладання. Як быць, як, нарэшце, выздаравець? — гаварыў хворы чалавек. — Днямі мяне зайшла праведаць сяброўка. Дык нават верхнюю вопратку здымаць адмовілася — холадна... Гэтая размова адбылася ў мінулую пятніцу. сутнасць размовы мы перадалі галоўнаму інжынеру ЖЭС-14 Тамары АНАШКІНАЙ. Дамовіліся, што яна праінфармуе рэдакцыю адносна праведзенага абследавання кватэры заяўніцы. Тым больш, заўважыла Тамара Міхайлаўна, з гэтага ж дома да іх паступіла яшчэ некалькі падобных скаргаў. Праз некалькі дзён мы зноў пагутарылі з галоўным інжынерам ЖЭСа. — Па цеплавузле ніякіх праблем няма, там усё — згодна з графікам. З самімі батарэямі таксама ўсё ў парадку — паветра ў сістэме няма. Вядома ж, тэмпература ў жыллі залежыць ад тэмпературы вонкавага паветра: цяплей на вуліцы — халадней батарэі. У кватэры заяўніцы тэмпература паветра плюс 18 градусаў. Гэта мінімальная санітарная норма. Таму будзе праведзена дадатковае абследаванне кватэры, дакладней, яе сцен на прамярзанне спецыяльным прыборам, — патлумачыла Тамара Анашкіна. — Гэта калі чырвоным промнем, накіраваным на вонкавую сцяну, яе "прастрэльваюць", беручы да ўвагі паказчыкі тэмпературы паветра ў кватэры і тэмпературы ўнутранай сцяны. Калі гэтая розніца будзе перавышаць пэўны параметр, будуць складзены акты аб неабходнасці ўцяплення сцен кватэры. Гэтыя паперы пойдуць у праектную арганізацыю, якая, у сваю чаргу, правядзе ўласнае абследаванне. Па яго выніках выносіцца канчатковае рашэнне наконт уцяплення сцен. Як заўважыла далей суразмоўца, уласна сам працэс уцяплення можа праводзіцца нават у халодную пару года. Галоўным тут з'яўляецца фінансаванне: галоўнае, каб пад гэтыя мэты выдзелілі грошы... Р.S. Яшчэ праз некалькі дзён заяўніца паведаміла, што ў кватэры стала заўважна цяплей. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каторы год запар пакутуе ад нізкай тэмпературы ў кватэры ў зімовы час мінчанка з дома № 40 па 2-м завулку Р. Люксембург. Штогод павінна прасіць нешта зрабіць...
|
|