Міністр Куляшоў: У Някляева і Саннікава — усё ок
22.12.2010 14:58
—
Новости Общества
|
Тым часам у Мінску ходзяць чуткі, што Някляеў нежывы. Затрыманыя «Ніякіх праблем са станам здароўя ні ў каго няма, па крайняй меры ў тых, хто знаходзіцца ў нас», — сказаў міністр. Ён паведаміў, што нікому з затрыманых у межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках пакуль абвінавачанне не выстаўлена. Зараз ідуць допыты. «Кандыдаты знаходзяцца ў адпаведных месцах. Падчас расследавання крымінальнай справы іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка», — заявіў Куляшоў. Міністр нагадаў, што за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі было затрымана 639 чалавек, а ўсяго, паводле яго слоў, у акцыі ўдзельнічалі не больш за тры тысячы. У Мінску тым часам ходзяць чуткі, што Някляеў нежывы, што ў яго не вытрымала сэрца. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН; МБ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тым часам у Мінску ходзяць чуткі, што Някляеў нежывы.
|
|